МУС Беларусі гатова да магчымага прытоку нелегальных мiгрантаў у краiну
МУС Беларусі гатова да магчымага прытоку нелегальных мiгрантаў у краiну
Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў. Ён адзначыў, што ў сувязi са скарачэннем колькасцi рабочых месцаў на тэрыторыi сумежных з Беларуссю дзяржаў некаторыя з працоўных мiгрантаў, якiя прыехалi ў гэтыя рэспублiкi легальнымi, нелегальнымi шляхамi, паспрабуюць пранiкнуць на тэрыторыю Беларусi. "Зразумела, яны не паедуць назад у свае рэспублiкi, таму што там не было, а цяпер тым больш не будзе рабочых месцаў. Таму не выключана, што яны паспрабуюць пранiкнуць на тэрыторыю Беларусi", — сказаў мiнiстр. Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што МУС прымае неабходныя меры, i яны адэкватныя iснуючай сiтуацыi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў.
|
|