21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Снежань чакаецца на два градусы цяплейшы за сярэднія шматгадовыя значэннi

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Снежань чакаецца на два градусы цяплейшы за сярэднія шматгадовыя значэннi

Для Мiнска гэта норма складае 4,3 градуса марозу. Паводле папярэднiх прагнозаў, адлiга будзе пераважаць на працягу першай дэкады месяца, расказала галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Тэмпература паветра ўначы ў гэты перыяд 0 — +5, удзень — +2 — +7. Калi-нiкалi будзе iсцi дождж, часам мокры снег. Блiжэй да сярэдзiны снежня прыток цёплага паветра аслабее. Уначы падмарозiць да -1 — -6 (пры праясненнях да -10 градусаў), удзень тэмпература будзе вагацца ад -3 да +2. К канцу месяца ўначы тэрмометр пакажа ад -3 — -6 да 0 — +1. Зрэшты, у асобныя ночы магчыма i панiжэнне тэмпературы да -10. Удзень жа пераважна -2 — +3. У трэцяй дэкадзе снежня снег, мокры снег i дождж будуць змяняць адзiн аднаго. У цэлым жа за месяц прагназуецца 70—75 працэнтаў ападкаў ад шматгадовых значэнняў (для Мiнска гэта 50 мiлiметраў). Якой жа будзе гэта зiма ў цэлым? Па разлiках сiноптыкаў, адносна цёплай, але ўсё ж халаднейшай, чым папярэдняя, якая ўвайшла ў лiк самых цёплых зiм за стагоддзе.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, <І>"Мiнск—Навiны".

<І>"Мiнск—Навiны". Работнiца банка "згуляла" ў латарэю...

Кантралёр аднаго з фiлiялаў беларускага банка ў Калiнкавiчах, вiдаць, была вялiкiм аматарам "Суперлато": iначай як патлумачыць тое, што жанчына падазраецца ў крадзяжы 300 латарэйных бiлетаў, што знаходзiлiся пад яе ўлiкам. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ўстанавiлi, што 27-гадовая мясцовая жыхарка на працягу чэрвеня—верасня прысвоiла больш за 300 латарэйных бiлетаў на агульную суму 1 мiльён 270 тысяч рублёў. Мiж iншым, грошы за бiлеты ў касу банка кантралёр не ўносiла.

Iгар ГРЫШЫН.

Адмяняюцца электрацягнiкi

У сувязi з правядзеннем рамонтных работ у расклад руху электрацягнiкоў на блiжэйшы час уносяцца пэўныя змяненнi.

У прыватнасцi, як паведамiлi спецыялiсты Мiнскага аддзялення Беларускай чыгункi, 3 снежня электрацягнiкi Мiнск, Iнстытут культуры — Стоўбцы (адпраўленнем на 14.39) i Стоўбцы — Мiнск (адпраўленнем на 11.56) адменены. 5 снежня адмяняюцца электрацягнiкi Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў (адпраўленнем на 12.08) i Барысаў — Мiнск-Усходнi (адпраўленнем на 10.16). У гэты ж дзень электрацягнiк Мiнск-Усходнi — Орша (адпраўленнем на 13.13) прызначаецца са стаянкамi на прыпыначных пунктах Садовы, Слабада, Загор’е, Барсукi, Пр. Перамога. 12 снежня будуць адменены электрацягнiкi Мiнск — Асiповiчы i Асiповiчы — Мiнск (адпраўленнем, адпаведна, на 15.04 i 12.53).

Сяргей РАСОЛЬКА.

не пралазь пад цягніком!

На пад’язным пуцi ААТ "Жабiнкаўскi цукровы завод" загiнуў 48-гадовы жыхар в. Сцебрава. Мужчына спрабаваў пралезцi пад цягнiком, якi ўжо крануўся з месца.

Сымон Свiстуновiч.

Не заходзь у электрашчытавую!

У электрашчытавой трансфарматарнай падстанцыi вёскi Дабрынёва Iвацэвiцкага рана быў знойдзены труп 50-гадовага жыхара вёскi Сасноўка.

Яна СВЕТАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для Мiнска гэта норма складае 4,3 градуса марозу. Паводле папярэднiх прагнозаў, адлiга будзе пераважаць на працягу першай дэкады месяца, расказала гал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика