21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ахоўнік-сутэнёр

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахоўнік-сутэнёр На слыху

 

40-гадовы гродзенец, якi працуе ахоўнiкам аднаго з турысцка-экскурсiйных прыватных даччыных унiтарных прадпрыемстваў, як высветлiлася, "падзарабляў" на сутэнёрстве.

Як мяркуецца, падазроны з карыслiвых мэтаў "курыраваў" двух 26-гадовых непрацуючых жанчын. Апошнiя сёлета са жнiўня па кастрычнiк "пад дахам" ахоўнiка займалiся прастытуцыяй. Папярэднiм расследаваннем УУС Гродзенскага аблвыканкама ў дачыненнi да ахоўнiка ўзбуджана крымiнальная справа.   Ігар ГРЫШЫН.       Прыхапілі выпіць і закусіць

У в. Альсевiчы Баранавiцкага раёна абрабавалi магазiн — перапiлавалi на вокнах рашоткi i залезлi.

Выкралi, найперш, рыбныя i мясныя прадукты, а яшчэ прыхапiлi гарэлкi, пiва i цыгарэт. Прадавец жыве насупраць магазiна. Сiгналiзацыя не спрацавала, а можа, яе i няма.

Сымон Свiстуновiч.

 

"Аўдзi" ўдарылася ў дрэва

Трагiчна скончылася паездка для 44-гадовага вясковага жыхара з пiнскага раёна, аўтамабiль "Аўдзi" якога з’ехаў з дарогi i ўдарыўся ў дрэва.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў суботу паблiзу вёскi Бобрыкi. У вынiку 34-гадовая жонка вадзiцеля i 13-гадовая дачка загiнулi на месцы здарэння, а другая дачка — васьмiгадовая, i 30-гадовая аднавяскоўка атрымалi траўмы i былi змешчаны ў бальнiцу. На жаль, урачам не ўдалося выратаваць апошнюю пацярпелую — жанчына праз некалькi гадзiн памерла ў бальнiцы.

Кар. "Звязды".

 

"Сярэбраная" расiянка

Сапраўды буйная партыя ўпрыгажэнняў канфiскавана ў 49-гадовай грамадзянкi Расii, якая была затрыманая супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi АУСТ у Брэсце.

У жанчыны было знойдзена... 25 тысяч 646 ювелiрных вырабаў з серабра: нi адно з упрыгажэнняў не мела прабiрнага кляйма Беларусi. Па факце праводзiцца далейшая праверка.

Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.

 

Сякера як прадмет запужвання?

Не зразумець асобных мужчын стала апошнiм часам. Як толькi ў iх узнiкаюць нейкiя непаразуменнi з жанчынамi (сужыцелькамi, жонкамi), дык галоўнымi аргументамi ўхiлення канфлiкту з’яўляюцца пагрозы прымянення сякеры.

Так было, напрыклад, у Рагачоўскiм раёне. Там 25-гадовы жыхар з вёскi Зарэчча пагражаў прымянiць сякеру супраць 48-гадовай жанчыны з вёскi Курганне. З таго ж Зарэчча мужчына пагражаў забойствам (таксама сякерай) сваёй сужыцельцы з вёскi Дварэц. Жанчыны зрабiлi адпаведныя заявы ў мiлiцыю. I тыя вымушаны былi зрабiць яўку з павiннай.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Зламыснiкаў "вылiчыў" сабака

У адну i тую ж ноч, праўда, у розны час, у дварах шматпавярховiкаў Светлагорска раздаўся звон бiтага шкла. Ранiцай выявiлася: пацярпелi дзве iншамаркi-легкавушкi — "Рэно-Лагуна" i "Мерседэс-Бенц". У iх былi разбiты шкло i люстэркi.

Калi б мясцовая мiлiцыя не мела магчымасцi задзейнiчаць для пошукаў зламыснiкаў службовага сабаку, то, безумоўна, у яе работнiкаў былi б цяжкасцi. А так чатырохногi сябар хутка ўзяў след — i вось яны, шкоднiкi. Адзiн — 38-гадовы рабочы цэлюлозна-кардоннага камбiната, а другi — 24-гадовы малады чалавек, якi нiдзе не працуе. Дарэчы, абое раней судзiмыя. Мужыкi ўпарцiцца не сталi. Бо ведалi: сабака ў падобных выпадках, як кажуць, не збрэша. Нiкога ў зман не звядзе. Бо ён — службова-вышуковы.

А вось у Гомелi мiлiцыя абышлася без сабакi, калi ў двары Дворнiкава лабавое шкло iншамаркi разбiў неаднаразова судзiмы 1979 года нараджэння.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Пракурыў iншамарку?

Калi ў грамадзянiна нашай краiны на мытным пераходзе "Весялоўка" спыталi, цi не вязе ён забароненыя тавары, той бадзёра запэўнiў: не. Гэта ж пацвердзiў i ў дэкларацыi. А мытны кантроль засведчыў: у патаемных месцах аўтамабiля было выяўлена ажно 800 пачкаў цыгарэт, закупленых ва Украiне. Тытунёвыя вырабы i "Мазда-323" былi канфiскаваныя ў даход дзяржавы, а парушальнiк аштрафаваны на 40 базавых велiчынь.

Нешта падобнае, але ў значна большых маштабах, здарылася i на пункце мытнага афармлення "Камарын". Двое грамадзян Азербайджана пераганялi "КамАЗы", якiя былi зарэгiстраваныя ў Расii, ва Украiну. Дакументы на iх здалiся iнспектару падробленымi, што ў час правядзення экспертызы пацвердзiлася. Суд пастанавiў: грузавiкi, кошт якiх складае амаль 300 мiльёнаў рублёў, канфiскаваць у даход дзяржавы. Вадзiцелi аштрафаваны таксама на 40 базавых велiчынь.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

"Мiнёр" трапiў у пастку

Гэтай вясной мы паведамлялi аб тым, што з Цэнтральнага рынку Гомеля давялося чатыры разы рабiць эвакуацыю тысяч людзей, бо ў праваахоўныя органы паступалi тэлефонныя званкi аб мiнiраваннi. Не будзем гаварыць, колькi нерваў каштавала гэта людзям, колькi было зрасходавана грошай, каб весцi пошукi тых мiн i забяспечыць спакой i наведвальнiкаў рынку, i тых, хто гандлюе на iм.

Аб’яднанымi сiламi мiлiцыi i чакiстаў зламыснiк быў выяўлены — 23-гадовы хлопец, якi прадаваў на рынку музычныя дыскi, наняўшыся на працу да прадпрымальнiка. У першы раз ён падбiў школьнiка на званок у мiлiцыю, а калi таго затрымалi, высветлiлася, што астатнiя званкi рабiў сам падбухторшчык, мяняючы голас на дзiцячы.

Калi, як кажуць, у паветры запахла смажаным, хлопец пачаў афармляцца ў псiхiятрычную бальнiцу на лячэнне, дзе яго i "ўзялi". На допытах ён выкручваўся, кожны раз мяняючы паказаннi. Але гэта не дапамагло. Суд першай iнстанцыi прыгаварыў зламыснiка да пазбаўлення волi ў папраўча-працоўнай калонii тэрмiнам на тры з паловай гады.

Дзяржаўны абвiнаваўца (прадстаўнiк пракуратуры) лiчыць меру пакарання занадта мяккай, а зламыснiк — занадта жорсткай. Як бы там нi было, але тым, хто любiць гуляць у "мiнёры", варта задумацца, чым могуць закончыцца iх жартачкi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

         

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40-гадовы гродзенец, якi працуе ахоўнiкам аднаго з турысцка-экскурсiйных прыватных даччыных унiтарных прадпрыемстваў, як высветлiлася, "падзарабл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика