21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бабруйск алімпiйскi

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бабруйск алімпiйскi

Гэтымi днямi Бабруйск стаў эпiцэнтрам алiмпiйскага руху нашай краiны: тут прайшоў семiнар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта.

Першы вiцэ-прэзiдэнт НАКа, памочнiк прэзiдэнта па пытаннях спорту i фiзiчнай культуры Генадзь Аляксеенка зазначыў, што цяпер важна скiраваць развiццё спорту, у тым лiку i вялiкiх дасягненняў, у раённыя цэнтры i, наогул, у глыбiнку. Па-другое, Бабруйшчына заўсёды была кузняй для выхавання беларускiх алiмпiйцаў, што было пацверджана на летнiх ХХІХ Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне, дзе чэмпiёнамi ў веславаннi на байдарках i каноэ сталi браты Багдановiчы — Андрэй i Аляксандр.

Мэру Бабруйска Дзмiтрыю Бонахаву было што паказаць. Як вялiкая адметнасць — 50-метровы басейн з шасцю дарожкамi ў воднаспартыўным комплексе "Лясны", якi знаходзiцца ў жывапiсным прыродным комплексе. Паводле слоў дырэктара спартыўнай базы Вiктара Дашкоўскага, толькi сёлета нацыянальная зборная краiны па плаваннi правяла дзясятак паўнавыртасных збораў. Акрамя таго, тут трэнiруюцца навучэнцы мясцовых спартыўных школ, вучылiшча алiмпiйскага рэзерву, праяўляюць цiкавасць да спартыўнага комплексу i замежныя спартсмены, якiя таксама тут праводзiлi зборы.

Яшчэ адным аб’ектам павышанай ўвагi стаў мясцовы стадыён "Спартак". Балельшчыкi са стажам адразу правядуць аналогiю гэтай футбольнай "мекi" з iмем вядомага бабруйскага футбалiста Аляксандра Пракапенкi, якi ў складзе мiнскага "Дынама"-1982 стаў чэмпiёнам Савецкага Саюза... Дарэчы, побач са стадыёнам знаходзiцца аднайменны фiзкультурна-аздараўленчы комплекс прафсаюзаў i помнiк архiтэктуры пачатку мiнулага стагоддзя, дзе напярэдаднi рэспублiканскага семiнара ветлiва расчынiла дзверы прадстаўнiцтва Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта — першае ў раённым цэнтры Беларусi, i музей алiмпiйскай славы.

Прадстаўнiцтва НАКа ў Бабруйску узводзiць жылы дом, дзе ў хуткiм часе навасёламi павiнны стаць дзеючыя спартсмены-алiмпiйцы, трэнеры i спецыялiсты. Вялiкую цiкавасць ў прысутных выклiкала выступленне мiнiстра спорту i турызму Аляксандра Грыгарава, якi зазначыў, што ў беларускiх спартсменаў яшчэ ёсць рэзерв, каб на наступнай Летняй алiмпiядзе-2012 у Лондане перакрыць цяперашнi вынiк у 19 узнагарод. Зразумела, што словы мiнiстра былi сугучнымi з "прапановай" кiраўнiка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi заваяваць на ХХХ Гульнях цэлых 25 алiмпiйскiх узнагарод. У рамках семiнара прайшла акцыя "Алiмпiзм i моладзь" у выглядзе алiмпiйскiх урокаў. Дзецям уручылi вучэбныя падручнiкi, распрацаваныя i выдадзеныя Беларускай алiмпiйскай акадэмiяй з дапамогай грантаў Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта i "Алiмпiйскай салiдарнасцi".

Заключным акордам сустрэчы ў Бабруйску стала наведванне Лядовага палаца, разлiчанага на 7 тысяч гледачоў. Прысутныя i госцi семiнара сталi сведкамi не толькi майстар-класа, якiя паказалi юныя хакеiсты, але i адкрыцця Дошкi алiмпiйскай славы ў выглядзе алiмпiйскiх медалёў.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Бабруйск.

г. Бабруйск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi Бабруйск стаў эпiцэнтрам алiмпiйскага руху нашай краiны: тут прайшоў семiнар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика