21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што Стральцу — смех, тое Рыбам — слёзы

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што Стральцу — смех, тое Рыбам — слёзы

Здольнасць смяяцца — адметная якасць hоmо sарiеns, якая вылучыла яго з багатага жывёльнага царства. Менавiта смех зрабiў чалавека — чалавекам, лiчыць астролаг Уладзiмiр ВАСЮК: "Смех бывае слушным i недарэчным, нязлосным i саркастычным, скiраваным на сябе, цi на навакольных. Нехта сам стварае камiчную сiтуацыю, нехта толькi рэагуе на яе. Розныя знакi Задыяка жартуюць па-рознаму. Што бачыцца вясёлым для аднаго, можа выклiкаць абурэнне i гнеў у другога. Веданне гэтых нюансаў дапаможа вам лепш зразумець сваiх блiзкiх, сяброў, калег i — самiх сябе".

Вогненныя знакi здольныя самi стварыць сiтуацыю абсурду, iх гумар — гэта гумар праз дзеянне, прызванае шакiраваць навакольных. Усе анекдоты пра паручыка Ржэўскага (яскравага тыпажа вогненных знакаў) — можна лiчыць класiчным прыкладам стварэння камiчнай сiтуацыi.

Самыя прамалiнейныя жарты ў прадстаўнiкоў знака Авен. Для iх гумар — гэта несвоечасовае дзеянне, эпатажная акцыя (каб развесялiць Авена, трэба павесцi сябе нестандартна, нязграбна ў стандартнай сiтуацыi). Яны не цэняць тонкi англiйскi гумар i аддаюць перавагу грубым, простым жартам з нецэнзурнай лексiкай. Вельмi небяспечна жартаваць над сямейнымi праблемамi Авена (для iх шлюб i сям’я — аснова асноў).

Ільвы любяць уласнымi жартамi дэманстраваць сваю перавагу над навакольнымi, засяроджваць увагу на сваiх iльвiных станоўчых якасцях. Прыкладам можна лiчыць гумар барона Мюнхгаўзена, якi мог пераадолець сiтуацыi, непераадольныя для iншых, i пры гэтым захаваць пачуццё гумару. Iльвы рэдка ўяўляюць сябе ўдзельнiкамi камiчных сiтуацый. Для жартаў Львам патрэбна аўдыторыя, якая зможа ацанiць усе iх намаганнi.

любяць уласнымi жартамi дэманстраваць сваю перавагу над навакольнымi, засяроджваць увагу на сваiх iльвiных станоўчых якасцях. Прыкладам можна лiчыць гумар барона Мюнхгаўзена, якi мог пераадолець сiтуацыi, непераадольныя для iншых, i пры гэтым захаваць пачуццё гумару. Iльвы рэдка ўяўляюць сябе ўдзельнiкамi камiчных сiтуацый. Для жартаў Львам патрэбна аўдыторыя, якая зможа ацанiць усе iх намаганнi.

Стральцы — гумарысты-фiлосафы, якiя любяць жартаваць "з сэнсам", часта прыхаваным, патаемным. Для iх жарт — лад жыцця. Звычайна Стральцы жартуюць даволi цяжкаважна, грувастка. Гэта з-за таго, што Стральцы яскрава бачаць усе недапрацоўкi, недахопы, праблемы i перакосы ў жыццi i характары навакольных i робяць гэта аб’ектам сваiх жартаў. Жарт Стральцоў нагадвае грымоту сярод яснага неба. Яны рызыкуюць пакрыўдзiць чалавека, бо б’юць па-жывому i заўсёды — у яблычак. Па гэтай прычыне iх жарты часта ўспрымаюцца як бестактоўнасць.

— гумарысты-фiлосафы, якiя любяць жартаваць "з сэнсам", часта прыхаваным, патаемным. Для iх жарт — лад жыцця. Звычайна Стральцы жартуюць даволi цяжкаважна, грувастка. Гэта з-за таго, што Стральцы яскрава бачаць усе недапрацоўкi, недахопы, праблемы i перакосы ў жыццi i характары навакольных i робяць гэта аб’ектам сваiх жартаў. Жарт Стральцоў нагадвае грымоту сярод яснага неба. Яны рызыкуюць пакрыўдзiць чалавека, бо б’юць па-жывому i заўсёды — у яблычак. Па гэтай прычыне iх жарты часта ўспрымаюцца як бестактоўнасць.

Знакi стыхii Зямлi цяжкаватыя на пад’ём. Яны ўвогуле не жартаўнiкi па жыццi i жарты ўспрымаюць не ўсе i не адразу. Калi вогненныя знакi ловяць жарт "на ляту", то зямным знакам трэба ўсё разжаваць i некалькi разоў растлумачыць. Жартуюць яны рэдка, няяўна, вельмi проста i даходлiва.

Для Цяльцоў уласцiвы просты бытавы гумар. Яны любяць сямейныя анекдоты тыпу "вяртаецца мужык з камандзiроўкi, а ў шафе — палюбоўнiк жонкi", анекдоты пра студэнтаў i ежу (12 вiдэльцаў i адна сасiска) i г.д. Рэплiкi ўезнага доктара з фiльма "Формула кахання" — яскравы ўзор гумару Цяльца.

Гумар Дзевы больш падобны на сарказм. Яна любiць крытыкаваць, указваць усiм на iх недахопы i недапрацоўкi. Дзеваў нездарма лiчаць занудамi. Аднак пры гэтым Дзевам уласцiвы тонкi, незразумелы неразвiтым асобам гумар. Яны звычайна доўга i няспешна падводзяць да камiчнай сiтуацыi. Увогуле, доўгiя анекдоты — гэта анекдоты Дзеваў. Смяюцца Дзевы звычайна выключна над навакольнымi, чым выклiкаюць у апошнiх справядлiвы гнеў i пратэст.

Казярогам, як прадстаўнiкам стыхii Зямлi, вельмi важна зразумець, навошта iм патрэбна жартаваць. Яны iмкнуцца ў любы анекдот цi жартоўную гiсторыю ўкласцi падтэкст, сур’ёзны сэнс. Калi над вамi жартуе Казярог, варта задумацца: што ўсё ж ён мае на ўвазе? Што хоча вам сказаць? Трэба быць асаблiва насцярожаным, калi над вамi жартуе кiраўнiк-Казярог. Яны любяць з гумарам вырашаць усе кадравыя праблемы.

як прадстаўнiкам стыхii Зямлi, вельмi важна зразумець, навошта iм патрэбна жартаваць. Яны iмкнуцца ў любы анекдот цi жартоўную гiсторыю ўкласцi падтэкст, сур’ёзны сэнс. Калi над вамi жартуе Казярог, варта задумацца: што ўсё ж ён мае на ўвазе? Што хоча вам сказаць? Трэба быць асаблiва насцярожаным, калi над вамi жартуе кiраўнiк-Казярог. Яны любяць з гумарам вырашаць усе кадравыя праблемы.

Водныя знакi адносяцца да пасiўных, таму ў большай ступенi ўспрымаюць жарты навакольных i рэдка жартуюць самi. Яны саромеюцца жартаваць над iншымi, бо самi вельмi абвострана ўспрымаюць гумар, якi закранае iх самалюбства. З гэтай прычыны пачуццё гумару водных знакаў не заўсёды бывае заўважана навакольнымi.

Жартаўнiка-Рака ў калектыве знайсцi вельмi складана, бо яны лiчаць, што праз гумар могуць раптоўна раскрыць сваю сапраўдную iснасць, якую яны старанна засцерагаюць ад навакольных. Увогуле, пачуццё гумару Ракаў спакойнае, мяккае. Iх любiмыя тэмы — здароўе i медыцына. А вось балючая тэма — кар’ера (жартаваць над кар’ернымi няўдачамi Рака не рэкамендуецца).

Жарты Скарпiёнаў навакольныя перажываюць цяжка. Гэта заўсёды гумар, якi не проста "высвечвае" недахопы чалавека, а падаўляе, прыгнячае яго як асобу. Скарпiёны могуць лiтаральна знiшчыць сваю ахвяру крытыкай. I не грэбуюць выкарыстоўваць гэта для вырашэння жыццёвых i кар’ерных праблем (для ўстаранення канкурэнта). Скарпiёны любяць анекдоты на замагiльную i крымiнальную тэмы. Вялiкую цiкавасць у iх выклiкаюць байкi пра сэкс з элементамi "чарнухi".

Вельмi "дробныя" жартаўнiкi — Рыбы. Яны iмкнуцца дабiцца таго, каб за iх жартамi не было вiдаць iх асобы, iх прысутнасцi. Жартуюць тонка, па-англiйску, будуюць свае жарты на нюансах. Iх гумар спалучаецца з меладраматызмам, з перажываннямi i пры гэтым застаецца мяккiм, лёгкiм.

Паветраныя знакi вельмi камунiкабельныя, кантактныя, рухомыя, таму iх гумар таксама вельмi мабiльны, лёгкi для ўспрымання. Яны цудоўныя апавядальнiкi, умеюць хутка схапiць сутнасць сiтуацыi i перадаць яе iншым, любяць кароткiя анекдоты. Спаборнiцтвы за званне лепшага гумарыста калектыву звычайна праходзiць памiж вогненнымi i паветранымi знакамi. I амаль заўсёды апошнiя атрымлiваюць верх.

Гумар Блiзнятаў лёгкi, непасрэдны, просты. Яго галоўная задача — наладзiць кантакт з суразмоўцам. Калi Блiзняты пачынаюць над некiм жартаваць, значыць гэты чалавек нечым зацiкавiў iх. Таму жартаў Блiзнятаў не трэба баяцца.

Шалi разглядаюць гумар як спосаб вылучыць сябе, прадэманстраваць сябе з лепшага боку. Шалi звычайна жартуюць над неадпаведнасцю ўнутранага жыцця чалавека знешнiм абставiнам. Лепшыя iх жарты — гэта жарты "па ходу". А вось калi закранута iх самалюбства, Шалi пачынаюць жартаваць вельмi жорстка. Такiм спосабам яны iмкнуцца вярнуць сабе аўтарытэт, свае пазiцыi.

разглядаюць гумар як спосаб вылучыць сябе, прадэманстраваць сябе з лепшага боку. Шалi звычайна жартуюць над неадпаведнасцю ўнутранага жыцця чалавека знешнiм абставiнам. Лепшыя iх жарты — гэта жарты "па ходу". А вось калi закранута iх самалюбства, Шалi пачынаюць жартаваць вельмi жорстка. Такiм спосабам яны iмкнуцца вярнуць сабе аўтарытэт, свае пазiцыi.

Вадалей. Ён пачынае жартаваць, калi хоча прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак яго гумар у большасцi выпадкаў застаецца за межамi разумення навакольных. Вадалей бачыць абсурднасць сусветнага, планетарнага маштабу, што даецца далёка не ўсiм. Гумар Вадалея — гэта гумар Льюiса Кэрала, Барыса Ельцына, Уладзiмiра Высоцкага.

Ён пачынае жартаваць, калi хоча прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак яго гумар у большасцi выпадкаў застаецца за межамi разумення навакольных. Вадалей бачыць абсурднасць сусветнага, планетарнага маштабу, што даецца далёка не ўсiм. Гумар Вадалея — гэта гумар Льюiса Кэрала, Барыса Ельцына, Уладзiмiра Высоцкага.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здольнасць смяяцца — адметная якасць hоmо sарiеns, якая вылучыла яго з багатага жывёльнага царства. Менавiта смех зрабiў чалавека — чалавекам, лiчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика