Барыс Маісееў не прадставiць Беларусь на Еўрабачаннi-2009!
Барыс Маісееў не прадставiць Беларусь на Еўрабачаннi-2009!
Проста таму, што ён не ўдзельнiчае ў нацыянальным адборы на гэты конкурс. "Паколькi гэты спявак — не грамадзянiн Беларусi, па ўмовах адбору ён не мае права падаць заяўку", — расказаў "Звяздзе" кiраўнiк тэлевiзiйнага праекта "ЕўраФэст" Аляксандр Цiхановiч. Зрэшты, прыём заявак усё адно ўжо скончаны. У Белтэлерадыёкампанiю iх паступiла 118. Пасля папярэдняга праслухоўвання 90 кампазiцый ужо рэкамендаваныя да прадстаўлення журы — на наступным тыднi ў Маладзёжным тэатры эстрады прэтэндэнты "жыўцом" выканаюць свае кампазiцыi, з якiх журы адбярэ толькi 15 для ўдзелу ў паўфiнале. Праўда, гэта праслухоўванне будзе закрытым. "З дасланых песень, на мой погляд, 22 смела могуць удзельнiчаць у "Еўрабачаннi", бо адпавядаюць крытэрыям (не люблю слова "фармат") гэтага конкурсу", — адзначыў кiраўнiк праекта "ЕўраФэст". Што да крытэрыяў сёлетняга адбору, то, нягледзячы на змены ў складзе прафесiйнага журы, яны засталiся прыкладна тымi ж — высокая якасць песнi i прафесiяналiзм самога выканаўцы. За 52 гады правядзення конкурсу "Еўрабачанне" 22 разы ў iм перамагала песня на англiйскай мове, астатнi час — на мовах краiн-удзельнiц. Таму не трэба абавязкова зацыклiвацца на англамоўнай кампазiцыi — "лепш спяваць на той мове, якую артыст ведае i разумее". З дасланых на сёлетнi адбор песень большасць усё ж англамоўная, але ёсць таксама руска- i беларускамоўныя. Апошнюю, напрыклад, даслала ў заяўцы... спявачка Дакота (Маргарыта Герасiмовiч) — беларуская выпускнiца леташняга тэлепраекта "Фабрыка зорак". Сярод кандыдатаў стала больш прафесiйных артыстаў, што радуе аргкамiтэт. Нарэшце, падключыўся да конкурсу Пётр Елфiмаў, прадставiлi цiкавыя работы дзяржансамбль "Песняры", творчае аб’яднанне спявачкi Нiны Багданавай i гурта "Топлес", тандэм Вольгi Плотнiкавай i Дзмiтрыя Врангеля i многiя iншыя. Ёсць i пастаянныя ўдзельнiкi — гурт "Litesound" i Гюнеш Абасава (яна, дарэчы, прайшла папярэднi адбор у Азербайджане, куды таксама падала заяўку). "Ёсць яшчэ два зусiм новыя гурты, якiя мяне вельмi здзiвiлi — мяркую, яны складуць моцную канкурэнцыю нават вопытным прафесiяналам", — дадаў Аляксандр Цiхановiч. Паводле новых правiлаў, у першым праслухоўваннi i паўфiнале вырашальнае слова мае прафесiйнае журы. А вось у фiнале, якi пройдзе ў студзенi наступнага года з удзелам максiмум 5 выканаўцаў, — права голасу i канчатковы выбар цалкам за тэлегледачамi. Сiстэма галасавання зменiцца i на самiм "Еўрабачаннi-2009", дзе будуць улiчвацца галасаванне i гледачоў, i журы. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Проста таму, што ён не ўдзельнiчае ў нацыянальным адборы на гэты конкурс. "Паколькi гэты спявак — не грамадзянiн Беларусi, па ўмовах адбору ён не |
|