"Кіно" з працягам
"Кіно" з працягам
У Мазыры ў суд перададзены матэрыялы скандальнай справы аб вiдэаздымках пад назвай "Парнаграфiя з першакласнiцамi". Былы супрацоўнiк кабельнага завода быў аўтарам забароненага кiно. Юных ахвяраў для недзiцячых фiльмаў знаходзiла яго знаёмая. Аб iнтрэсах 37-гадовага мужчыны не здагадвалiся нi родзiчы, нi суседзi. У камп’ютары вiдэамана знайшлi больш за 10 аматарскiх парнаролiкаў. Галоўныя гераiнi — дзве мазырскiя школьнiцы 6 i 7 гадоў. Саўдзельнiца заманьвала маленькiх актрыс са складаных сем’яў да сябе на кватэру, а "добры дзядзечка" здымаў iх за цацкi i шакаладкi. Адну з дзяўчынак нават вазiлi на фотасесiю ў лес. Акрамя таго, галоўны аператар выконваў яшчэ i ролю партнёра. Як паведамiў старшы следчы пракуратуры Гомельскай вобласцi Юрый Прыходзька"Дадзеную злачынную вiдэаарганiзацыю арганiзаваў жыхар Мазыра разам са сваёй палюбоўнiцай з мэтай вырабу вiдэафiльмаў для далейшага размяшчэння ў iнтэрнэце. З iх слоў, каб зарабiць сродкi. Акрамя вырабу парнаграфiчных здымак, яго дзеяннi суправаджалiся сэксуальным гвалтам у адрас малалетнiх. У адным выпадку ён здзейснiў гвалт сэксуальнага характару, у другiм — згвалтаванне". Памочнiцы педафiла пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волi, а рэжысёр, аператар i акцёр у адной асобе можа правесцi за кратамi 15 гадоў. Мiж тым, мазырская мiлiцыя па фотаздымках з парнаролiкаў працягвае пошук дзяўчынак, якiя таксама маглi стаць ахвярамi. Ірына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мазыры ў суд перададзены матэрыялы скандальнай справы аб вiдэаздымках пад назвай "Парнаграфiя з першакласнiцамi". Былы супрацоўнiк кабельн |
|