Беларуса-палітуцекача забілі і разрэзалі на кавалкі
2 декабря 2008 Общество
Наша Ніва 21 кастрычніка чэская паліцыя ў аэрапорце Прагі "Рузіне" арыштавала двух мужчынаў, якія падазраюцца ў забойстве беларуса Канстанціна Раманюка, паведамляе сайт ceskenoviny.cz. Найхутчэй, што абодва арыштаваныя зьяўляюцца грамадзянамі Казахстану. Яны прыляцелі ў Прагу з Масквы. Арышт для іх быў поўнай нечаканасьцю, яны спрабавалі аказаць фізычны супраціў. 28 жніўня ў праскім раёне Мале Хухле супрацоўнікі сартыроўкі адкідаў знайшлі ампутаваную чалавечую руку. Пазьней паліцэйскі патруль у Госьціважскай плаціне знайшоў ступню ад правай нагі. На абодвух частках цела быў практычна аднолькавы разрэз. Сьледзтва і генэтычная экспэртыза высьветлілі, што часткі цела належаць зьнікламу бязь вестак 24‑гадоваму беларусу Канстанціну Раманюку, які раней атрымаў у Чэхіі статус палітуцекача. У вышук Раманюк быў аб’яўлены яшчэ 27 жніўня, за дзень да знаходкі адной з частак цела. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 декабря 2008 Общество Наша Ніва 21 кастрычніка чэская паліцыя ў аэрапорце Прагі "Рузіне" арыштавала двух мужчынаў, якія падазраюцца ў забойстве беларуса Канстанціна Раманюка, паведамляе сайт ceskenoviny.cz.Найхутчэй, што абодва арыштаваныя зьяўляюцца грамадзянамі Казахстану. |
|