21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўнiцтве з Ашчадным банкам Расii

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўнiцтве з Ашчадным банкам Расii

Беларусь зацiкаўлена ў супрацоўнiцтве з Ашчадным банкам Расii. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення Ашчаднага банка Расii Германам Грэфам.

"Нам цiкава прыцягненне рэсурсаў ад Расiйскай Федэрацыi, ад Цэнтрабанка Расii, бо вы непасрэдна з iм звязаны, асаблiва ў перыяд сусветнага фiнансавага крызiсу, калi мы шукаем дадатковыя рэсурсы для падтрымання нацыянальнай валюты, фiнансавання нашай эканомiкi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да Германа Грэфа. Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў, што фiнансавы крызiс не вельмi закрануў Беларусь у частцы фондавага i валютнага рынкаў, але разам з тым пэўныя цяжкасцi адчуваюць беларускiя экспарцёры з-за знiжэння попыту на прадукцыю на знешнiм рынку.

У сваю чаргу Герман Грэф паведамiў, што Ашчадны банк Расii мае намер прыйсцi ў Беларусь у якасцi стратэгiчнага партнёра. "Сёння Ашчадны банк па сваiх памерах вялiкi для рынку адной краiны", — сказаў ён i праiнфармаваў Прэзiдэнта Беларусi аб тым, што Наглядальны савет банка зацвердзiў канцэпцыю яго развiцця на блiжэйшыя 5 гадоў, якая прадугледжвае актыўнае супрацоўнiцтва банка на мiжнароднай арэне. У якасцi прыярытэтаў у мiжнародных сувязях выбраны тры краiны СНД: Украiна, Беларусь, Казахстан.

Ашчадны банк Расii разглядае магчымасць набыцця iснуючага або адкрыцця новага банка ў Беларусi. Ужо ў самы блiжэйшы час Ашчадны банк Расii пачне работу з Нацбанкам Беларусi па вызначэнні спосабаў уваходжання на рынак. Расiйскi банкiр выказаў перакананасць, што бакi здолеюць дамовiцца па гэтым пытанні на ўзаемавыгадных умовах. Стратэгiя Ашчаднага банка па прысутнасцi на беларускiм рынку вызначаецца як мiнiмум 10-20 гадамi.

Паводле слоў Германа Грэфа, для Ашчаднага банка беларускi рынак сярод краiн СНД сёння адзiн з самых прыярытэтных i цiкавых. "Спадзяёмся, што наша супрацоўнiцтва будзе доўгатэрмiновым i эфектыўным", — адзначыў ён.

Герман Грэф лiчыць, што надыходзячы год будзе няпросты, i ў сувязi з гэтым бакам неабходна скаардынаваць дзеяннi, каб папярэдзiць негатыўныя ўплывы сусветнага фiнансавага крызiсу. Ён падкрэслiў, што эканомiкi Беларусi i Расii павiнны быць "пранiзаны вялiкай колькасцю нiцяў, якiя дадуць пазiтыўны эфект у розных сферах супрацоўнiцтва".

Прэзiдэнт Беларусi адобрыў планы Ашчаднага банка па прысутнасцi на беларускiм рынку. "Нiякiх перашкодаў таму, каб ваш банк працаваў у Беларусi, няма", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў супрацоўнiцтве з Ашчадным банкам Расii. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика