Пытанне аб павелічэннi зарплаты педагогам будзе вырашана да канца 2008 года
Пытанне аб павелічэннi зарплаты педагогам будзе вырашана да канца 2008 года
Аб гэтым паведамiў мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, спецыялiсты Мiнiстэрства адукацыi ўнеслi свае прапановы па павышэннi заработнай платы настаўнiкам-прадметнiкам, педагогам ССНУ i ПТВ, а таксама выхавальнiкам дашкольных устаноў. У блiжэйшы час адпаведная пастанова будзе апублiкавана ў СМІ. Згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi" з 1 студзеня 2009 года педагогам павiнны быць павышаны тарыфныя стаўкi (аклады). Акрамя таго, маладым спецыялiстам неабходна ўстанавiць штомесячныя даплаты, а кiраўнiкам устаноў адукацыi — надбаўкi за квалiфiкацыйныя катэгорыi. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што ў бюджэце на 2009 год расходы на адукацыю павялiчаны на 36 працэнтаў. Нагрузка на адну настаўнiцкую стаўку складае 18 вучэбных гадзiн у тыдзень. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, спецыялiсты Мiнiстэрства адукацыi ўнеслi свае прапановы па павышэн |
|