21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нафтапрадукты пагражалi Нёману

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нафтапрадукты пагражалi Нёману

Нядаўна Гродзенскiм абласным упраўленнем МНС праводзiлiся вучэннi, адным з этапаў якіх быў збор нафтапрадуктаў, што трапiлi ў вадаём. І вось — рэальная сiтуацыя.

На працягу двух дзён супрацоўнiкi МНС аказвалi дапамогу работнiкам Гродзенскага ўчастка рэспублiканскага ўнiтарнага Днепра-Дзвiнскага прадпрыемства водных шляхоў "Белводшлях". У акваторыi рачнога порта збiралiся нафтапрадукты, якiя трапiлi ў затон для стаянкi суднаў па трубе, што адводзiць грунтовыя воды. Паводле iнфармацыi з Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, на паверхні акваторыi ўтварылася пляма нафтапрадуктаў даўжынёй сорак i шырынёй чатыры метры. Работнiкi ўчастка прадпрыемства "Белводшлях" дзейнiчалi правiльна, прыняўшы тэрмiновыя меры для лакалiзацыi i збору нафтапрадуктаў, каб яны не трапiлi ў Нёман. Лакалiзацыя плямы праводзiлася пры дапамозе трох рукавоў, напампаваных паветрам. А для выдалення нафтапрадуктаў з паверхнi вады выкарыстоўвалася драўнянае пiлавiнне з яго наступным зборам ва ўстаноўленую на беразе ёмiстасць. На месца разлiву забруджвальных рэчываў былi накiраваны тры аддзяленнi пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС з нафтазборным устройствам "Спрут-2".

Дзякуючы аператыўнай i зладжанай працы работнiкаў прадпрыемства "Белводшлях" i выратавальнiкаў нафтапрадукты не пакiнулi межаў акваторыi рачнога порта i здарэнне не перарасло ў надзвычайную сiтуацыю. Паводле iнфармацыi з Гродзенскай гарадской iнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, выяўлена крынiца забруджвання грунтовых водаў — гэта паўпадвальнае памяшканне на тэрыторыi порта, якое не эксплуатуецца i дзе скапiлiся нафтапрадукты. Пападанне забруджвальных рэчываў у Нёман выключана, што пацвярджаецца аналiзамi пробаў вады.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна Гродзенскiм абласным упраўленнем МНС праводзiлiся вучэннi, адным з этапаў якіх быў збор нафтапрадуктаў, што трапiлi ў вадаём. І вось — рэальна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика