21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Іўе з’явіцца першы ў краіне музей нацыянальных культур

26.08.2009 14:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 декабря 2008 Культура
Марына КУЗЬМІЧ, Народная газета

Ініцыятыва ўзвядзення музея, у якім мог бы быць сабраны матэрыял аб кожнай нацыянальнасці Іўеўшчыны, узнікла даўно. “Гадоў пяць таму, — гаворыць начальнік аддзела культуры Іўеўскага райвыканкама Георгій Гагарын. — Гэту прапанову мясцовая ўлада падтрымала. І рэалізаваць задуманае ўдаецца дзякуючы дзяржаўнай праграме “Захаванне і развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь” на 2006—2010 гады”.

Музей нацыянальных культур стане першым музеем такой скіраванасці не толькі ў Іўі (пра гісторыю гэтага краю раней маглі расказаць толькі краязнаўчыя музеі мястэчак раёна, а таксама гурткі ў сельскіх школах), але і ў рэспубліцы. Каб не будаваць новы будынак для музея, вырашана адрэстаўрыраваць стары. “Гэты дом у 1929 годзе будавалі іўеўскія яўрэі для гасцініцы, пасля вайны тут была школа, — гаворыць Георгій Гагарын. — Знешне будынак добра захаваўся, а вось унутры патрэбны капітальны рамонт”. Каб усё ў ім давесці да парадку, спатрэбіцца час і немалыя сродкі. Паводле слоў спецыяліста, на рэстаўрацыю і набыццё патрэбнай для музея тэхнікі будзе выдаткавана каля 2 мільярдаў рублёў.

Акрамя клопату пра ўтульнасць, стваральнікі музея зараз думаюць, як бы глыбей прадставіць чатыры найбольш масавыя нацыянальнасці Іўеўшчыны. Паводле апошняга перапісу насельніцтва 1999 года, у раёне колькасць беларусаў ад усяго насельніцтва складае 66,5 працэнта, палякаў — 28,5 працэнта, рускіх — 2,9 працэнта, татар — 1,5 працэнта. Значнае месца ў экспазіцыі будзе адведзена і яўрэйскай культуры. Зараз у Іўі яўрэяў няма, але памяць аб расстраляных ва ўрочышчы Станевічы ў часы Вялікай Айчыннай сёння шануюць члены лідскай яўрэйскай суполкі і мясцовыя жыхары, якія даглядаюць яўрэйскія могілкі непадалёку ад Іўя. Фотаздымкі, нацыянальную вопратку ў Іўе перадалі родзічы яўрэяў, якія некалі жылі ў гэтай мясцовасці.

Праблем са зборам экспанатаў узнікнуць не павінна, гаворыць Георгій Гагарын. Пры кожнай бібліятэцы ўжо многа гадоў ствараліся куткі народнага побыту і іўеўскага ўкладу жыцця. Напрыклад, у адной з іх захоўваецца унікальны рарытэт — бурнос — дарожны плашч з капюшонам з даматканага сукна, якому ўжо сто гадоў. Ёсць і старадаўні Каран, які падаравалі музею татары. Менавіта гэты збор, а ў ім ужо больш за 500 розных прадметаў, стане асновай музея нацыянальных культур.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 декабря 2008 Культура Марына КУЗЬМІЧ, Народная газета Ініцыятыва ўзвядзення музея, у якім мог бы быць сабраны матэрыял аб кожнай нацыянальнасці Іўеўшчыны, узнікла даўно. “Гадоў пяць таму, — гаворыць начальнік аддзела культуры Іўеўскага райвыканкама Георгій Гагарын. — Гэту прапанову мясцовая ўлада падтрымала. І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика