21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“Наша ніва” стала каляровай і адмовілася ад “тарашкевіцы”

26.08.2009 14:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 декабря 2008 Общество
Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сёння незалежная газета, якая амаль тры гады не мела магчымасці распаўсюджвацца праз падпіску і шапікі “Белсаюздруку”, нарэшце з’явіцца ў свабодным продажы. Тыраж першага “афіцыйнага” нумара вырас ў 2,5 разы.

Як распавёў Еўрарадыё шэф-рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько, газета будзе выходзіць як і раней раз на тыдзень. Пачынаючы з сённяшняга нумара палова газеты зробіцца каляровай. Акрамя таго рэдакцыя вырашыла перайсці на афіцыйны правапіс. Паводле слоў Андрэя Дынько, гэтае пытанне было вельмі балючым.

“Пачынаючы ад гэтага нумара, “Наша ніва” будзе выходзіць школьным правапісам. Мы ставім перад сабой задачу заваёвы новых чытачоў. З сацыялагічных даследаванняў і з нашага вопыту мы пераканаліся, што класічны правапіс быў псіхалагічным бар’ерам на шляху да гэтага”.

На думку шэф-рэдактара, вельмі важна тое, што газета пачала друкавацца менавіта ў Беларусі. Разам з тым Андрэй Дынько заўважыў, што друк на радзіме абышоўся на чвэрць даражэй, чым у Смаленску.

“Мы не ведаем, колькі плацяць за друк дзяржаўныя газеты. Гэта камерцыйная таямніца. Таму нам цяжка параўноўваць. Але факт, што друк у Беларускім доме друку каштуе даражэй прыкладна на чвэрць чым у Смаленску. Акрамя таго Дом друку абавязвае рабіць перадаплату, што таксама фінансава нявыгадна. Але, дзякуючы Дому друку, мы ўсё ж такі эканомім у часе. Нам удаецца даваць людзям свяжэйшыя навіны. Таксама вельмі важна псіхалагічна, што газета выходзіць на радзіме, а не за мяжой”.

Варта адзначыць, што пачынаючы з сённяшняга нумара ў “Нашай нівы” ў 2,5 разы павялічваецца тыраж. Цяпер наклад газеты складзе 5 тысяч 200 экземпляраў. Пры гэтым рэдакцыя спадзяецца, што тыраж працягне расці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 декабря 2008 Общество Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сёння незалежная газета, якая амаль тры гады не мела магчымасці распаўсюджвацца праз падпіску і шапікі “Белсаюздруку”, нарэшце з’явіцца ў свабодным продажы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика