Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта iмя А.А. Куляшова з 95-годдзе
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта iмя А.А. Куляшова з 95-годдзем ВНУ
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А. Куляшова з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ. Больш як 53 тысячы выпускнiкоў ВНУ паспяхова працуюць на прадпрыемствах, у органах улады, навукова-даследчых арганiзацыях, установах адукацыi i культуры. Сярод яе былых студэнтаў — Героi Савецкага Саюза, Героi Сацыялiстычнай Працы, вядомыя вучоныя, пiсьменнiкi, дзяржаўныя i грамадскiя дзеячы. "Успамiны аб студэнцкiх гадах, праведзеных у сценах роднай ВНУ, нязменна абуджаюць у маiм сэрцы самыя цёплыя i добрыя пачуццi. У гэты святочны дзень словы асаблiвай удзячнасцi выказваю выкладчыкам, якiя многiм выпускнiкам дапамаглi стаць высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi, дастойнымi грамадзянамi краiны", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта iмя А.А. Куляшова з 95-годдзе Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А. Куляшова з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ. |
|