Фота Смолавай з Макартні - фотамантаж?
5 декабря 2008 Калейдоскоп
Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ У ЖЖ актыўна абмяркоўваецца інфармацыя “Вячэрняга Мінска” пра тое, што Паліна Смолава едзе ў Лондан да Пола Макартні, дзе яны зоймуцца сумеснай творчасцю. І робіцца выснова, што фота, якое суправаджала гэтую вестку, фальшывае. У прыватнасці, знойдзены здымак, дзе Пол Макартні ў тым самым антуражы стаіць адзін. Сумневу падвяргаецца і змест інфармацыі. “Мы” звязаліся з піяр-менеджэрам спявачкі Аленай Хадаронак. Яна даводзіць, што фота Смолавай з Макартні - рэальнае: “Пол Макартні мог стаяць там адзін, а мог фатаграфавацца на тым самым месцы з тымі, хто знаходзіўся побач”. Але ж выраз твару і нахіл галавы ў музыкі на абодвух фота падазрона аднолькавы! Што да паездкі ў Лондан, то, як высветлілі “Мы”, гаворка ідзе пра стажыроўку ў Школе Пола Макартні. Наконт таго, ці будзе там асабіста легендарны музыка, піяр-менеджэр беларускай спявачкі дакладна пацвердзіць не змагла. То бок, інфармацыя пра запіс пробнага трэку Смолавай і Макартні можа аказацца ў выніку жаданым, а не рэчаісным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 декабря 2008 Калейдоскоп Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ У ЖЖ актыўна абмяркоўваецца інфармацыя “Вячэрняга Мінска” пра тое, што Паліна Смолава едзе ў Лондан да Пола Макартні, дзе яны зоймуцца сумеснай творчасцю. І робіцца выснова, што фота, якое суправаджала гэтую вестку, фальшывае. |
|