Хто мацнейшы з "баброў"?
Хто мацнейшы з "баброў"?
6-7 снежня пад Барысавам на танкадроме "Французская горка" адбудзецца пяты i заключны этап "Баброў — джып-трыялу" сезона 2008 года. Чакаецца гарачая барацьба за перамогу, таму што лiдараў размяжоўваюць лiчаныя ачкi. Паводле iнфармацыi арганiзатараў, у барацьбу за Кубак Нацыянальнага Алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь пойдуць 40 экiпажаў. Вялiкую колькасць удзельнiкаў можна растлумачыць галоўнай асаблiвасцю джып-трыялу: прыняць удзел тут можа любы жадаючы на сваiм аўтамабiлi цi квадрацыкле ў асобным ад прафесiяналаў залiку. Гэты сезон стартаваў у Магiлёве, другi этап прымаў Гомель, трэцi прайшоў у Брэсце, чацвёрты — у Бабруйску. На чарзе — барысаўскi танкадром. Юрась ШАЎЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6-7 снежня пад Барысавам на танкадроме "Французская горка" адбудзецца пяты i заключны этап "Баброў — джып-трыялу" сезона 2008 года |
|