Чый летапіс цікавейшы?
9 декабря 2008 Культура
Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, Звязда У Верхнядзвінскім раёне падвялі вынікі конкурсу летапісаў аграгарадкоў і населеных пунктаў. Лепшымі прызнаны летапісы населеных пунктаў Шайцерава, Бігосава і Асвеі, якія падрыхтаваны загадчыкамі мясцовых бібліятэк Верай Абрамовіч, Любоўю Жарнасек і Таццянай Дзмітрыевай. У намінацыі “Лепшая калектыўная работа” перамагла Валынецкая сярэдняя школа. Старшакласнікі пад кіраўніцтвам настаўніцы матэматыкі і інфарматыкі Алы Лукашонак яшчэ раз даказалі вядомую ісціну: сапраўдныя энтузіясты знаходзяць тое, што шукаюць. У канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя была знiшчана і царква. Мураваны касцёл быў ператвораны ў сховiшча для сельскагаспадарчай прадукцыi. Пасля Другой сусветнай вайны вёска страцiла сваю гiстарычную велiч i асаблiвасць. Касцёл, значна пашкоджаны немцамі, разабраны жыхарамі на гаспадарчыя патрэбы. Адметнасць касцёла ў Валынцах у тым, што гэта быў адзіны шэдэўр архітэктуры ракако ва ўсім Паазер’і, па сваёй архітэктуры вельмі падобны на полацкі Сафійскі сабор. Айцы-дамініканцы, якім перайшоў кляштар пасля езуітаў, выхоўвалі моладзь у духу патрыятызму, падтрымліваючы высокі ўзровень навучання. Фальваркі ды прыватныя гаспадаркі тутэйшых ваколіц яшчэ доўгі час адзначаліся высокай агракультурай. У 1908 і 1912 гадах у Валынцах нават адбыліся сельскагаспадарчыя выставы. Ёсць у Валынцах і дзяржаўны краязнаўчы музей ім. І.Д.Чэрскага, які створаны дзякуючы нястомнай працы настаўніка, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Піліпавіча Шымука. Праз перапіску і карпатлівы пошук у архівах, бібліятэках і навуковых установах яму ўдалося сабраць дэталёвы, багата ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка І.Д.Чэрскага. Чэрскі быў вельмі сціплым пры жыцці, затое пасля смерці людзі запісалі яго імя на карце планеты. Імя Чэрскага носяць горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на р.Калыма ў Якуціі, найвышэйшая вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, некалькі выкапнёвых жывёл, вуліцы ў Маскве і Пскове. Кіраўнік праекта “Валынецкі край” Ала Лукашонак адзначае, што зацікаўленасць у захаванні спадчыны малой радзімы падштурхнула іх звярнуцца да прадстаўнікоў мясцовай улады з прапановай узяць пад ахову дзяржавы старадаўнюю ліпавую алею і рэшткі фундамента Забельскага касцёла, а таксама паставіць крыж каля каталіцкіх могілак на месцы перазахавання ў 1937 годзе мумій з падземных скляпенняў касцёла. Аўтары праекта “Валынецкі край” выступілі ініцыятарамі школьнага суботніка з мэтай сабраць сродкі на аднаўленне страчанага ахоўнага знака са старадаўняга княжацкага гарадзішча Гарадзец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 декабря 2008 Культура Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, Звязда У Верхнядзвінскім раёне падвялі вынікі конкурсу летапісаў аграгарадкоў і населеных пунктаў.
|
|