Тур у Італію на матч “Ювентус”-БАТЭ купілі 17 беларускіх фанатаў
9 декабря 2008 Спорт
Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі 17 футбольных фанатаў з Беларусі набылі туры ў італьянскі Турын на матч Лігі чэмпіёнаў “Ювентус”-БАТЭ. Такая паездка каштавала 700 еўра. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў гендырэктар АБФФ “Падарожжа” Андрэй Бабрыцкі. Андрэй Бабрыцкі: “Гэты тур уключае пералёт, 3 дні ў гатэлі, культурную праграму, страхоўку, візу і білет на футбол. Гэта поўны пакет за 700 еўра”. Разам з тым суразмоўца адзначыў, што многія вырашылі ехаць самастойна на машынах і мікрааўтобусах. Таму пазаўзець за барысаўскі клуб могуць прыехаць каля 100 чалавек. Андрэй Бабрыцкі:“Дорага сёння беларусам ехаць у Італію, каб заўзець за любімы клуб. Таму, мяркую, у агульнай складанасці прыедзе чалавек 100. Гэта максімум”. Паводле інфармацыі Андрэя Бабрыцкага, БАТЭ замовіў для сваіх фанатаў 200 білетаў. Пры гэтым квота для заўзятараў барысаўскай каманды складала каля 1300 месцаў, 5% ад агульнай колькасці месцаў на стадыёне. Між тым, тур у Мадрыд на матч “Рэал”-БАТЭ, які адбыўся 17 верасня, каштаваў 1 тысячу еўра. Тады яго ніхто не купіў. Нагадаем, матч “Ювентус”-БАТЭ адбудзецца заўтра. Прамую трансляцыю ў 21.35 распачне Першы канал. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 декабря 2008 Спорт Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі 17 футбольных фанатаў з Беларусі набылі туры ў італьянскі Турын на матч Лігі чэмпіёнаў “Ювентус”-БАТЭ.
|
|