За “жывы шчыт” расплачваюцца шараговыя міліцыянты
9 декабря 2008 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Суд Кастрычніцкага раёну Менску задаволіў рэгрэсіўны пазоў Менскай управы міліцыі да былых супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча. Суд пастанавіў спагнаць з абодвух болей за 21 мільён рублёў, альбо амаль па 6 тысяч даляраў з кожнага. Гэта тыя грошы, якія па выніках справы аб гэтак званым “жывым шчыце” суд Менскага раёну вырашыў спагнаць з гарадзкой управы ДАІ. Нагадаем, 2 сакавіка на ўезьдзе ў Менск са Слуцкай шашы быў утвораны “жывы шчыт” — заслона з прыватных аўтамабіляў, празь якую міліцыянты спрабавалі спыніць нецьвярозага кіроўцу, які імчаўся ў горад на хуткасьці болей за 160 кілямэтраў у гадзіну. Адбылася аварыя, пацярпелі людзі, былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі. У чэрвені суд Менскага раёну прызнаў Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча вінаватымі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асудзіў да ўмоўнага зьняволеньня на 2 гады. Асуджаных звольнілі зь міліцыі, яны дагэтуль ня могуць знайсьці працу. На судзе Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч вінаватымі сябе не прызналі і казалі, што выконвалі загад “аб спыненьні руху”. Кіраўніцтва ДАІ публічна прасіла прабачэньня за памылковыя дзеяньні падчас “жывога шчыта”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 декабря 2008 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Суд Кастрычніцкага раёну Менску задаволіў рэгрэсіўны пазоў Менскай управы міліцыі да былых супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча.
|
|