Кнігi з бiблiятэкi Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў будуць даступныя чытачам Прэзiдэнцкай бiблiятэкi
Кнігi з бiблiятэкi Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў будуць даступныя чытачам Прэзiдэнцкай бiблiятэкi ў электронным выглядзе
Лiчбавую апрацоўку кнiг з бiблiятэкi Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў i выданняў Тургенеўскай бiблiятэкi ў Парыжы праводзяць спецыялiсты Прэзiдэнцкай бiблiятэкi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Прэзiдэнцкай бiблiятэкi Людмiла Навумава. Цяпер рэалiзуецца мiжнародны праект па вiртуальнай рэканструкцыi бiблiятэкi i архiва Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў, у якiм прымае ўдзел i Прэзiдэнцкая бiблiятэка. 200 экзэмпляраў унiкальных выданняў, што знаходзяцца ў фондах Прэзiдэнцкай бiблiятэкi, стануць даступныя чытачам у электронным выглядзе. Такi ж лёс чакае i выданнi з Тургенеўскай бiблiятэкi ў Парыжы, якая была буйнейшым зборам рускай кнiгi ў Заходняй Еўропе. Пераводзiць у лiчбавы варыянт плануюць i серыяльныя выданнi — перыядычны друк. У бiблiятэцы 1 тыс. 523 назвы газет i часопiсаў, якiя датуюцца ХІХ-ХХ стагоддзямi. Ёсць таксама лiстоўкi перыяду рэвалюцыi, Вялiкай Айчыннай вайны. Збор Прэзiдэнцкай бiблiятэкi, якая сёння адзначае 75-гадовы юбiлей, — гэта больш як 1,5 млн адзiнак захоўвання айчынных i замежных дакументаў на розных мовах свету. Штогод фонд папаўняецца 45-50 тыс. экзэмпляраў выданняў. Больш як 35 тыс. чытачоў прыходзяць у Прэзiдэнцкую бi- блiятэку кожны год. Прэзiдэнцкая бiблiятэка актыўна супрацоўнiчае з iншымi бiблiятэкамi ўрадавых устаноў. Сярод яе партнёраў — бiблiятэка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi, Парламенцкая бiблiятэка Расiйскай Федэрацыi, Нацыянальная парламенцкая бiблiятэка Украiны, бiблiятэка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Азербайджана, бiблiятэка Кангрэса ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiчбавую апрацоўку кнiг з бiблiятэкi Нясвiжскай ардынацыi Радзiвiлаў i выданняў Тургенеўскай бiблiятэкi ў Парыжы праводзяць спецыялiсты Прэзiдэнцкай б
|
|