Уладзімiр НАВУМАЎ: Я не ўяўляю нашу краiну па-за Інтэрпалам
Уладзімiр НАВУМАЎ: Я не ўяўляю нашу краiну па-за Інтэрпалам
Беларускае бюро Iнтэрпала святкуе 15-ю гадавiну За часы працы Нацыянальнае беларускае бюро Iнтэрпала выканала звыш 90 тысяч запытаў, паведамленняў i даручэнняў па 19 накiрунках барацьбы са злачыннасцю. Створанае 10 снежня 1993 года ў цэнтральным апараце Мiнiстэрства ўнутраных спраў, НЦБ Iнтэрпала працуе ў наступных накiрунках: мiжнародны пошук асобаў i выкрадзеных аўтатранспартных сродкаў, барацьба з арганiзаванай злачыннасцю, гандлем людзьмi, незаконнай мiграцыяй, абаротам наркотыкаў, зброi i г.д. У вынiку сумеснай працы з праваахоўнымi органамi Беларусi i НЦБ Iнтэрпала замежных краiн на тэрыторыi рэспублiкi выяўлена 300 чалавек, якiх шукалi замежныя праваахоўныя органы. Па запытах названых структур у Дзяржаўны экспертна-крымiналiстычны цэнтр МУС Беларусi накiравана каля дзвюх тысяч дактыласкапiчных картаў, што дазволiла толькi за гэты год выявiць 21 грамадзянiна Беларусi, затрыманага за мяжою за ажыццяўленне злачынстваў. У мiжнародны вышук (па базе звестак Генеральнага сакратарыяту Iнтэрпала) аб’яўлена каля 10 тысяч аўтамабiляў, скрадзеных на тэрыторыi нашай краiны. Усяго з 1993 года праверана больш за 20 тысяч машын, выяўлена больш за тры тысячы адзiнак крадзенага транспарту. Мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў у размове з журналiстамi адзначыў, што "ўзаемадзеянне праваахоўных органаў краiн СНД з кожным годам узмацняецца, нягледзячы на агульную крытыку дзейнасцi СНД. У нашай галiне СНД мае шмат нявыкарыстаных рэзерваў. Я ўвогуле не ўяўляю сябе па-за Iнтэрпалам i лiчу, што было б грахом не скарыстацца такой магчымасцю — супрацоўнiчаць з замежнымi бюро Iнтэрпала". Кiраўнiк Нацыянальнага бюро Iнтэрпала Мiхаiл Старыковiч, у сваю чаргу, паведамiў: "Выкарыстоўваючы магчымасцi глабалiзацыi, злачынцы з усяго свету намагаюцца схавацца ад праваахоўных органаў. Толькi сёлета з нашай краiны дэпартаваны шэсць грамадзян iншаземных краiн за "адмыванне" грошай, кантрабанду i ўдзел у арганiзаванай злачыннасцi. Карыстаючыся магчымасцямi Iнтэрпала, мы дапамагаем выяўляць такiх людзей i выконваем галоўны прынцып нашай дзейнасцi — няўхiльнасць пакарання за любое злачынства". Юрась ШАЎЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За часы працы Нацыянальнае беларускае бюро Iнтэрпала выканала звыш 90 тысяч запытаў, паведамленняў i даручэнняў па 19 накiрунках барацьбы са злачыннас
|
|