Адвечнае процістаянне, або закон рытуальнай перавернутасці
Адвечнае процістаянне, або закон рытуальнай перавернутасці
Народная энцыклапедыя
Колькi б нi доўжылася вясельная ўрачыстасць, але прыходзiў той час, якi з нецярплiвасцю чакалi госцi i якi з’яўляўся самым галоўным, кульмiнацыйным момантам агульнародавай урачыстасцi — вынясенне i дзяльба караваю. Гэта частка вяселля была, бадай што, самай урачыстай. У сялянскiм асяроддзi верылi ў тое, што магiчная моц гэтага калектыўнага абрадавага дзеяння мае прадвызначальны характар i будзе наўпрост уздзейнiчаць не толькi на маладых, але i на ўсiх тых, хто прымае ў iм непасрэдны ўдзел. Таму яшчэ задоўга да вяселля радзiна нявесты (а таксама i жанiха) — бацькi i самыя блiзкiя сваякi — дэталёва прадумвалi ўсю паслядоўнасць прадугледжаных традыцыяй рытуальных дзеянняў, у тым лiку i такiх: калi, хто i як будзе выносiць вясельны каравай, хто павiнен дакладна i ўмела, з пачуццём годнасцi i пачцiвасцю падзялiць яго памiж усiмi ўдзельнiкамi вясельнага застолля. "Самы час каравай дзялiць" У тых чытачоў, якiя пастаянна сочаць за нашымi публiкацыямi, наўрад цi ўзнiкне пытанне аб тым, калi неабходна дзялiць каравай. Строгая паслядоўнасць разгортвання абрадавых падзей беларускага традыцыйнага вяселля расстаўляе ўсё па сваiх месцах: дзяльбой каравая вясельная ўрачыстасць заканчваецца (незалежна ад таго, у хаце нявесты цi ў хаце жанiха яно адбываецца) Але што рабiць сёння з тымi людзьмi, якiя парушаюць адвечную традыцыю i, наадварот, распачынаюць вяселле дзяльбай абрадавага хлеба? Каб яшчэ раз паспрабаваць пераканаць чытачоў, якiя ў блiжэйшы час будуць спраўляць вяселле сваiх дзяцей, што лагiчная паслядоўнасць разгортвання традыцыйнага абраду выпрабавана стагоддзямi, мы хочам пазнаёмiць iх з тайнамi аднаго з фундаментальных законаў народнай традыцыi — "закона рытуальнай перавернутасцi". А законы, як вядома, лепш не парушаць, каб не мець лiшнiх жыццёвых клопатаў. "Светлае — цёмнае" Вялiкая колькасць абрадавых сiтуацый i кантэкстаў сiстэматызаваная па прынцыпе палярных супрацьпастаўленняў "жывое — нежывое". Іх можна дапоўнiць i такiмi супрацьстаяннямi, як "станоўчае — адмоўнае", "маё — чужое", "светлае — цёмнае", "дабро — зло", нарэшце, "жыццё — смерць". Гэта дае падставу гаварыць аб iснаваннi адзiнай унiверсальнай структуры, якая ахоплiвае асноўныя рытуальна-абрадавыя комплексы духоўнай культуры беларусаў. Параўноўваючы асобныя элементы вясельнага i пахавальнага абрадаў, мы сутыкаемся з выразнай заканамернасцю: большасць дзеянняў, праз якiя рэалiзуюцца гэтыя абрады, разгортваюцца быццам бы па адным i тым жа алгарытме, але накiрунак iх выканання iмкнецца да розных полюсаў, утварае люстэркава-сiметрычную супрацьлегласць, або "сiмвалiчную перавернутасць". Напрыклад, на жалобны i вясельны стол абавязкова кладуць чысты абрус, аднак на вясельны стол яго засцiлаюць "правым" бокам, а на жалобны — "левым", г. зн. пераварочваюць. Нiжэй мы спецыяльна прыводзiм разгорнутую таблiцу, у якой супастаўляюцца асноўныя дзеяннi пахавальнага i вясельнага абрадаў (а ў некаторых выпадках i радзiннага), цэласнае асэнсаванне якiх дазволiць больш рэльефна ўбачыць асаблiвасцi кожнага з аналiзуемых абрадаў i пры гэтым глыбока зразумець тыя шматлiкiя прадпiсаннi, парады, абмежаваннi, рэгламентацыi, забароны народнай традыцыi, якiя даволi часта пазначаюць вельмi крыўдным кляймом: "бабскiя забабоны". Уявiце сабе лiнiю гарызонта: з левага боку ад вас узыходзiць сонца. Яно паступова ўздымаецца ўгару, апоўднi дасягаючы зенiту — найвышэйшай кропкi ў сутачным колазвароце. Усё жывое на зямлi цягнецца да яго, угару. Менавiта таму з часоў Старажытнага Рыма сiмвалам перамогi быў вялiкi палец, узняты да сонца. На працягу дня сонца рухалася па небасхiле ў накiрунку злева направа, таму ўсе абрадавыя дзеяннi, скiраваныя на дабро, на паляпшэнне дабрабыту, на ўмацаванне здароўя выконвалiся толькi "па ходзе сонца"! , таму ўсе абрадавыя дзеяннi, скiраваныя на дабро, на паляпшэнне дабрабыту, на ўмацаванне здароўя выконвалiся толькi "па ходзе сонца"!Вечарам наша свяцiла апускаецца за лiнiю гарызонту i пераходзiць у iншы свет, у падземнае царства, у царства памерлых продкаў. Зразумела, што знаходзячыся ў падземным свеце, сонца быццам бы "перавернецца" "галавой унiз". Узгадайце, што сабой сiмвалiзуе вялiкi палец рукi, накiраваны ўнiз — да зямлi: паражэнне i смерць. А для таго, каб назаўтра сонца зноў змагло выплысцi з-за лiнii гарызонту злева ад вас, ноччу яно павiнна было прайсцi шлях "справа налева". Менавiта таму мы заўсёды падкрэслiваем, што нашы маладыя павiнны заходзiць за вясельны стол толькi па ходзе сонца, г. зн. злева направа. А вось за жалобны стол усе удзельнiкi будуць заходзiць супраць руху гадзiннiкавай стрэлкi — справа налева!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi б нi доўжылася вясельная ўрачыстасць, але прыходзiў той час, якi з нецярплiвасцю чакалi госцi i якi з’яўляўся самым галоўным, кульмiнацыйным мо
|
|