Гвалту — гучнае не!
Гвалту — гучнае не!
Яго выкажуць беларускiя музыканты падчас мiнi-канцэрта "Больш нi гуку!", што адбудзецца ў Мiнску 12 снежня. Гэта акцыя — адзiн з ключавых момантаў нацыянальнай iнфармацыйнай кампанii "Дзе ёсць гвалт — няма сям’i", зладжанай па iнiцыятыве Прадстаўнiцтва ААН у Рэспублiцы Беларусь. Мужы, якiя збiваюць жонак, дзецi, якiх катуюць бацькi, нямоглыя старыя, з якiх здзекуецца ўласная сям’я — гэтыя вялiкiя трагедыi часта застаюцца ў сценах асобных маленькiх кватэр... "Здавалася б, пра гэту праблему можна было расказаць блiзкаму чалавеку, але калi менавiта стасункi з iм — гэта праблема, то каму расказваць?" — разважае вакалiстка гурта "Клёндайк" i тэлевядучая Кацярына Пытлева. Яна, як i многiя iншыя музыканты, далучылася да iнфармацыйнай кампанii. Летась у ёй бралi ўдзел Аляксей Шадзько, Аляксандр Патлiс, гурты "Харлi", "Атлантыка" ды iншыя, сёлета сваёй творчасцю i меркаваннямi наконт гвалту ў сям’i падзеляцца гурты "Клёндайк", "СhеrrуVаtа", "Litеsоund". У межах акцыi, як i летась, выпушчаны таксама мультымедыйны кампакт-дыск "Больш нi гуку!", якi будзе распаўсюджвацца бясплатна. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго выкажуць беларускiя музыканты падчас мiнi-канцэрта "Больш нi гуку!", што адбудзецца ў Мiнску 12 снежня. Гэта акцыя — адзiн з ключавых мо
|
|