21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Літва прапануе спрасьціць візавы рэжым для беларусаў

26.08.2009 14:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 декабря 2008 Политика
Радыё Свабода Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас прадставіў у камітэце замежных спраў літоўскага Сойму плян дзеяньняў па спрашчэньні візавага рэжыму з суседнімі краінамі.

Паводле спадара Ўшацкаса, спрошчаны візавы рэжым дапаможа Літве шчыльней супрацоўнічаць з суседзямі ў сфэрах бізнэсу, культуры і турызму, стане стымулам да ўмацаваньня непасрэдных сувязяў паміж насельніцтвам.

Міністар адзначыў, што найперш Літва мяркуе завяршыць перамовы зь Беларусьсю і Расеяй і падпісаць пагадненьні аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый. Гэта дапаможа грамадзянам, якія жывуць на адлегласьці 30—50 км ад мяжы, уяжджаць у памежны раён суседняй краіны бяз візаў па спэцыяльных дазволах. Гэтыя пагадненьні дадуць магчымасьць жыхарам суседніх краінаў вальней наведваць Вільню, Друскенікі і іншыя памежныя гарады.

Таксама з дапамогай палітыкі Ўсходняга партнэрства ЭЗ, якая цяпер распрацоўваецца, Літва мяркуе дамагацца падтрымкі краінаў ЭЗ у спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Літва мяркуе прапанаваць ЭЗ вызначыць для грамадзянаў Беларусі ўмовы для выдачы візаў, аналягічныя тым, якія дзейнічаюць у стасунках з Расеяй, Украінай і Малдовай, а таксама будуць уведзеныя ў стасунках з Грузіяй. Гэта азначае, што кошт візаў можа зьменшыцца з 60 да 35 эўра.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 декабря 2008 Политика Радыё Свабода Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас прадставіў у камітэце замежных спраў літоўскага Сойму плян дзеяньняў па спрашчэньні візавага рэжыму з суседнімі краінамі.Паводле спадара Ўшацкаса, спрошчаны візавы рэжым дапаможа Літве шчыльней супрацоўнічаць з суседзямі ў сфэрах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика