Сын жонкі Мілінкевіча абвешчаны ў вышук
11 декабря 2008 Общество
Наша Ніва У РУУСах Берасця з’явіліся партрэты сына кіраўніцы Камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі Іны Кулей Ігара. Фота студэнта‑каліноўца вісяць на стэндах "Іх вышуквае міліцыя". Праўда, подпісаў пад здымкамі няма. Калі сябар Ігара спытаў у міліцыянта, што гэта азначае, той адказаў: "Гэты чалавек радзіму прадаў". Улетку 2006 году, акурат пасля выбараў, супраць Ігара распачалі крымінальную справу нібыта за ўхіленне ад войска. Гэтую гісторыю Іна Кулей распавяла на круглым стале, прысвечаным 60‑м угодкам падпісання Дэкларацыі правоў чалавека. Яна прапанавала аб’яднаць высілкі праваабаронцаў, каб дамагчыся спынення крымінальнага пераследу моладзі, якая праз гэта вымушаная хавацца за мяжой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 декабря 2008 Общество Наша Ніва У РУУСах Берасця з’явіліся партрэты сына кіраўніцы Камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі Іны Кулей Ігара.Фота студэнта‑каліноўца вісяць на стэндах "Іх вышуквае міліцыя".
|
|