21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Курс долара ўзрос да 2200 рублёў, стаўка рэфінансавання — да 12 працэнтаў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс долара ўзрос да 2200 рублёў, стаўка рэфінансавання — да 12 працэнтаў

З сённяшняга дня афiцыйны курс беларускага рубля да долара ўстаноўлены на ўзроўнi 2200 рублёў за 1 долар. Такiм чынам, запланаваная Нацыянальным банкам верхняя мяжа калiдора абменнага афiцыйнага курса нацыянальнай валюты да долара ў гэтым годзе ўжо дасягнута.

Як патлумачыў прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, значнае ўмацаванне са жнiўня курса амерыканскай валюты на сусветным валютным рынку не магло не адбiцца i на курсаўтварэннi ў рэспублiцы. Але нягледзячы на тое, што да канца года яшчэ ёсць час, афiцыйны курс нашай валюты не перавысiць сёлета ўзровень у 2200 рублёў за долар. А вось умацавацца, калi на сусветных рынках адбудзецца падзенне курса USD, можа. Нагадаем, што сёлета Нацыянальны банк абмежаваў хiстаннi курса рубля да долара калiдорам 2100-2200 рублёў за адзiн долар. А ў наступным годзе яго максiмальны курс не павiнен выйсцi за межы ў 2310 рублёў. Праўда, гэта не датычыцца курсу продажу наяўнай валюты ў "абменнiках", дзе ўжо ўчора долар каштаваў у сярэднiм 2237 рублёў, а скупляўся па курсе 2225. Зразумела, што курс абмену наяўнага "амерыканца", якi, дарэчы, на пачатку тыдня можна было набыць па 2217 рублёў, яшчэ падрасце. Прынамсi, згодна з рэкамендацыяй Нацбанка, якая заклiкае не павышаць курс продажу наяўнага долара больш як на плюс два працэнты да афiцыйнага, магчыма, кошт долара i "не выпаўзе" за межы ў 2244 рублi.

Курс еўра, устаноўлены Нацбанкам, таксама вырас — да 2938,32 рубля за адзiн еўра. Учора афiцыйны курс еўрапейскай валюты складаў 2884,66. На наяўным валютным рынку за апошнi тыдзень курс яго ў сярэднiм "патаўсцеў" на 135 рублёў за еўра. Не выключана, што страчаная наяўным еўра вышыня ў 3000 рублёў зноў будзе ўзятая.

Акрамя таго, паведамiў Мiхаiл Журавовiч, Нацыянальным банкам прынятае рашэнне аб павелiчэннi з 17 снежня стаўкi рэфiнансавання з 11 да 12 працэнтаў гадавых. Гэта ўжо сёлета пятае павышэнне, якое, дарэчы, стала самым значным у гэтым годзе: да таго стаўка рэфiнансавання чатыры разы расла па 0,25 працэнтнага пункта. Чарговае павышэнне стаўкi галоўны банк робiць для таго, каб расла прыбытковасць зберажэнняў у беларускiх рублях: услед за ёй уверх будуць узнiмацца i працэнтныя стаўкi па ўкладах.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня афiцыйны курс беларускага рубля да долара ўстаноўлены на ўзроўнi 2200 рублёў за 1 долар. Такiм чынам, запланаваная Нацыянальным банка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика