Мінпрацы i сацабароны ўвяло карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак бюджэтнiкаў з 1 снежня
Мінпрацы i сацабароны ўвяло карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак бюджэтнiкаў з 1 снежня
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны з 1 снежня 2008 годзе ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi. Яны разлiчаны ў адпаведнасцi з устаноўленай урадам тарыфнай стаўкай першага разраду ў памеры Br77 тыс. i каэфiцыентамi Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення аплаты працы ў бюджэтнай сферы Мiнпрацы i сацабароны Аляксандр Сяроў. Ён адзначыў, што новыя каэфiцыенты, устаноўленыя з 1 снежня, аналагiчныя тым, якiя дзейнiчалi ў перыяд з 1 красавiка па 1 лiстапада гэтага года. Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны з 1 снежня 2008 годзе ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi. Яны разлiчаны ў адпаведнасцi з устаноўленай урадам тарыфнай стаўкай першага разраду ў памеры Br77 тыс. i каэфiцыентамi Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення аплаты працы ў бюджэтнай сферы Мiнпрацы i сацабароны Аляксандр Сяроў. Ён адзначыў, што новыя каэфiцыенты, устаноўленыя з 1 снежня, аналагiчныя тым, якiя дзейнiчалi ў перыяд з 1 красавiка па 1 лiстапада гэтага года.Карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак наступныя: для работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца з 1-га да 2-га разраду — 2,260; з 2-га да 3-га разраду — 1,980; з 3-га да 4-га разраду — 1,710; з 4-га да 5-га разраду — 1,490; з 5-га да 6-га разраду — 1,400; з 6-га да 7-га разраду — 1,300; з 7-га да 8-га разраду — 1,240; з 8-га да 9-га разраду — 1,200; з 9-га да 10-га разраду — 1,150; з 10-га да 11-га разраду — 1,120; з 11-га да 12-га разраду — 1,080; з 12-га да 13-га разраду —1,058; з 13-га да 14-га разраду — 1,036; з 14-га да 15-га разраду — 0,995; з 15-га да 16-га разраду — 0,993; з 16-га да 17-га разраду — 0,991; з 17-га да 18-га разраду — 0,989; з 18-га да 19-га разраду — 0,987; з 19-га да 20-га разраду — 0,986; з 20-га да 21-га разраду — 0,985; з 21-га да 22-га разраду — 0,984; з 22-га да 23-га разраду — 0,983; з 23-га да 24-га разраду — 0,982; з 24-га да 25-га разраду — 0,981; з 25-га да 26-га разраду — 0,980; з 26-га да 27-га разраду — 0,979; па 27-му разраду — 0,978. Тарыфныя стаўкi (аклады) работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, вылiчаюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкi першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфiцыенты Адзiнай тарыфнай сеткi i ўстаноўленыя карэктуючыя каэфiцыенты. Нагадаем, пастановай Савета Мiнiстраў № 1818 з 1 снежня гэтага года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, у памеры Br77 тыс. Акрамя таго, з 1 снежня ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый бюджэтнай сферы, якiя тарыфiкуюцца 1—27 разрадамi, у памерах 2,260-0,978. Увядзенне карэктуючых каэфiцыентаў дало магчымасць забяспечыць прыярытэтны рост заработнай платы нiзкааплатных катэгорый работнiкаў (1—11 разрады). Гэта садзейнiчала больш раўнамернаму (у абсалютнай суме) павышэнню зарплаты работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца 1—27 разрадамi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны з 1 снежня 2008 годзе ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арг |
|