Як паспець за тарыфамі?
Як паспець за тарыфамі?
Лiчыльнiкi вады — у 91 працэнта жыхароў Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела эксплуатацыi жыллёвага фонду, арганiзацыi i правядзення жыллёвай рэформы ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiхаiл Коласаў, паводле апошнiх звестак, у сярэднiм айчынны жылфонд на 91 працэнт абсталяваны прыборамi ўлiку вады. У Брэсцкай вобласцi вадамеры ўстанавiлi 95 працэнтаў жыхароў, Вiцебскай — 90, Гомельскай — 87, Гродзенскай — 89, Магiлёўскай — 89, Мiнскай вобласцi — 91, горадзе Мiнску — 93 працэнты. Як заўважыў Мiхаiл Коласаў, лiчыльнiк дазваляе рэальна знiзiць спажыванне вады амаль на трэць. У такiм разе штомесяц кватэрныя плацяжы змяншаюцца на 11-12 тысяч рублёў (калi мець на ўвазе i больш "сцiплыя" разлiкi за падагрэў, якiя таксама напрамую залежаць ад аб’ёмаў). Як мяркуецца, уладальнiкi вадамераў з наступнага года будуць плацiць за ваду па тарыфах, а тыя, у каго прыбораў няма, — па сабекошце паслугi. Трэба мець на ўвазе i такi момант: хто ўсталяваў сёлета лiчыльнiк, будзе мець права на 20-працэнтную знiжку па разлiках за ваду на працягу двух гадоў. Паводле слоў Мiхаiла Коласава, жыхароў можна рэальна прыцягнуць да эканомii такiмi стымуламi. Да прыкладу, толькi за апошнiя два гады лiчыльнiкi вады ўсталявалi ў больш чым 1,3 мiльёна кватэрах. Паводле рашэння мясцовых уладаў, абсталяванне вадамерамi жылля асобаў з невялiкiмi даходамi можа праводзiцца па льготных расцэнках альбо ўвогуле бясплатна. Дарэчы, як стала вядома, у сталiчным бюджэце выдаткi на адпаведныя патрэбы сёлета складуць каля 440 мiльёнаў рублёў. Так што "паспець" за больш прывабнымi расцэнкамi па аплаце за ваду магчыма. Галоўнае — было б жаданне. Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела эксплуатацыi жыллёвага фонду, арганiзацыi i правядзення жыллёвай рэформы ўпраўлення жы |
|