Салана вітае рашэнне Мінюсту
18 декабря 2008 Политика
Радыё Свабода Вярхоўны камісар Эўразьвязу ў галіне зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хавіер Саляна вітаў рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб рэгістрацыі руху “За свабоду”. Паводле Саляны, пытаньне захаваньня законных правоў няўрадавых аб’яднаньняў “мае важную ролю ў дыялёгу паміж ЭЗ і беларускімі ўладамі”. Вызваленьне ў жніўні ўсіх прызнаных міжнароднай супольнасьцю палітвязьняў “прывяло да пачатку новай фазы гэтага дыялёгу. Рашэньне аб рэгістрацыі руху "За Свободу" ёсьць важным крокам, які будзе спрыяць далейшаму пазытыўнаму разьвіцьцю стасункаў паміж ЭЗ і Беларусьсю”. Нагадаем, 17 сьнежня міністэрства юстыцыі Беларусі перадало афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Руху “За свабоду” ягоным заяўнікам. Рух зарэгістравалі толькі з чацьвёртай спробы. Упершыню ўстаноўчая канфэрэнцыя гэтай грамадзкай арганізацыі прайшла яшчэ у траўні 2007 году, апошняя, чацьвёртая, сёлета, у кастрычніку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 декабря 2008 Политика Радыё Свабода Вярхоўны камісар Эўразьвязу ў галіне зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хавіер Саляна вітаў рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб рэгістрацыі руху “За свабоду”. Паводле Саляны, пытаньне захаваньня законных правоў няўрадавых аб’яднаньняў “мае важную ролю ў дыялёгу паміж ЭЗ і... |
|