Фота и відэа. Беларускія зоркі выступілі з канцэртам ў Варшаве
18 декабря 2008 ОтКлик
Віталіна Грахоўская 17 снежня ў Зале кангрэсовай ў Палацы навукі і культуры - адной з самых вялікіх у Польшчы канцэртных пляцовак - выступілі беларускія і польскія спевакі. Калядны канцэрт зладзіў тэлеканал ОНТ, паведамляе belradio.fm. Фота Віталіны Грахоўскай.
Аднак некаторыя гледачы рабілі з двух польскіх - адзін бел-чырвона-белы сцяжок. Тых, хто падчас канцэрту расцягнуў вялікі бел-чырвона-белы сцяг, ахова папрасіла прыбраць сімволіку, спаслаўшыся на тое, што арганізатары супраць, бо гэта не палітычная акцыя. Відаць, забыліся, што самі кожнаму прысутнаму раздалі сцяжкі. Музыка на канцэрце была фанаграмная, але некаторыя выступоўцы далі зразумець, што спяваюць самі. Так, Ірына Дарафеева праспявала знакамітую польскую песню “Wsiąść do pociągu” часткова без акампаніменту, ёй дапамагала зала. Ірына Дарафеева. У канцэрце ўдзельнічалі: Гурт “Сябры”. Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Аляксандр Саладуха. А таксама гурт “Песняры”, Пётр Ялфімаў, Галіна Шышкова, Аляксей Хлястоў, Георгій Калдун ды іншыя выканаўцы. Яны праспявалі знакамітыя беларускія ды польскія песні. Відэа: ont.by Get the Flash Player to see this player. var s1=new SWFObject("http://tut.by/player/player.swf","single","447","376","9");s1.addParam("allowfullscreen","true");s1.addVariable("video","http://tut.by/user.files/17_12_poland.flv");s1.addVariable("AutoPlay","false");s1.addVariable("image","http://tut.by/user.files/17_12_poland.jpg");s1.write("player");Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 декабря 2008 ОтКлик Віталіна Грахоўская 17 снежня ў Зале кангрэсовай ў Палацы навукі і культуры - адной з самых вялікіх у Польшчы канцэртных пляцовак - выступілі беларускія і польскія спевакі. |
|