21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тадэвуш Кандрусевіч. РАСТВО. Каб усе былі адно

26.08.2009 15:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Тадэвуш Кандрусевіч. Архіепіскап, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Каталіцкага Касцёлу. Доктар тэалогіі. Нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў вёсцы Адэльск непадалёку ад Гродна. Скончыў Ленінградскі палітэхнічны інстытут. Шэсць гадоў працаваў інжынерам на Вільнюскім заводзе шліфавальных станкоў. У 1981 годзе скончыў каўнаскую духоўную семінарыю і быў пасвечаны ў духоўны сан. У 1989 годзе Папа Рымскі Ян Павел ІІ прызначыў Т.Кандрусевіча апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі. У Беларусі Т.Кандрусевіч заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, садзейнічаў вяртанню вернікам і адкрыццю ста закрытых касцёлаў, а таксама выданню «Катэхізіса» на беларускай мове. З 1991 года служыў у Расіі, у тым ліку з 2002 года — мітрапалітам кафедры Маці Боскай у Маскве. 21 верасня 2007 года Папа Рымскі Бенедыкт XVI прызначыў Т.Кандрусевіча мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. У гэтую пасаду ўступіў 10 лістапада 2007 года. Божы Сын прыйшоў, каб даць супакой! Ён нарадзіўся дзеля нас! Ад усяго сэрца віншую Вас з гэтым цудоўныя святам! Жадаю Вам глыбокага перажывання таямніцы нараджэння Божага сына! Жадаю, каб супакой, радасць і дабро панавалі ў Вашым доме у надыходзячым 2009 годзе! Абяцаю Вам сваю малітву і сваё благаславеньне! Краіна паволі духоўна адраджаецца пасля многіх дзесяцігоддзяў атэізму. Аднак відавочны вялікі ўплыў секулярных тэндэнцый, якім лёгка паддаецца моладзь. Дух практычнага матэрыялізму, маральнага рэлятывізму і лібералізму з’яўляецца вялікай пагрозай. У нашым грамадстве нямала абыякавых людзей, якіх не цікавяць пытанні маральнасці. Яны жывуць так, як быццам Бога няма. На жаль, у апошнія гады, акрамя традыцыйнага алкагалізму, з’явіліся новыя пагрозы, такія, напрыклад, як СНІД і наркаманія.

На сённяшні дзень Каталіцкі Касцёл у Беларусі складаецца з чатырох дыяцэзій: Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій. Усе яны аб’яднаны ў Мінска-Магілёўскую Мітраполію. Вышэйшай кіраўнічай радай Каталіцкага Касцёла з’яўляецца Канферэнцыя біскупаў, у якую ўваходзяць 6 іерархаў. На чале Канферэнцыі біскупаў стаіць Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі. Яго намеснікам з’яўляецца Біскуп Уладзіслаў Блін, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. У епіскапат Беларусі ўваходзяць таксама Кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзыі, Арцыбіскуп — Ардынарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, а таксама Біскуп Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Генеральны Сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, і Біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі.

У Беларусі пражывае каля 1,5 мільёна вернікаў каталіцкага веравызнання, пастырскую апеку над імі нясуць каля 430 святароў, з якіх каля 260 з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і каля 170 — з-за мяжы. У Беларусі таксама працуе каля 410 сясцёр, у тым ліку 240 беларускага паходжання і 170 — з-за мяжы. Зарэгістравана каля 440 парафій, з якіх касцёлы маюць каля 350.

У дзвюх семінарыях — у Гродне і Пінску — да святарства рыхтуюцца каля 90 семінарыстаў, яшчэ каля 50 кандыдатаў — з манаскіх супольнасцяў.

Працуюць 4 выдавецтвы: «Про Хрысто» — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, «Дыялог» — Пінская дыяцэзія, Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і «Голас душы» — парафія святых Сымона і Алены.

Праз харытатыўныя арганізацыі «Карытас» Касцёл вядзе дабрачынную дзейнасць, якая выражаецца ў дапамозе бедным, самотным, хворым, дзецям з цяжкіх сем’яў і г. д. Існуе Нацыянальны Карытас Беларусі, «Карытас» дыяцэзій і парафій. «Карытас» таксама займаецца арганізацыяй канферэнцый па падрыхтоўцы сацыяльных работнікаў.

Вялікую катэхізатарскую і евангелізатарскую працу выконваюць манаскія супольнасці і касцёльныя рухі.

Добрыя поспехі назіраюцца ў развіцці каталіцкага сайта http://catholic.by/ і выдавецкай дзейнасці.

У Беларусі дзейнічаюць таксама грэка-каталіцкія супольнасці, якія вядуць пастырскую, дабрачынную, выдавецкую і іншую дзейнасць у асяроддзі сваіх вернікаў.

Каталіцкі Касцёл шмат увагі ўдзяляе арганізацыі канферэнцый на актуальныя пытанні сучаснасці, жыцця Касцёла і яго гісторыі, а таксама бярэ ўдзел у падобных мерапрыемствах, якія арганізоўваюць прадстаўнікі іншых вызнанняў і рэлігій. Праз гэта Касцёл стараецца развіваць як экуменічны, так і межрэлігійны дыялог.

Найбольш важнай падзеяй 2008 года быў візіт Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI Кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Упершыню ў гісторыі Беларусі на нашу зямлю прыехаў іерарх Каталіцкага Касцёла такой велічыні — найбліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка. Візіт меў рэлігійны, дзяржаўны і міжканфесійны характар.

Вельмі важнай падзеяй быў тэлемост, які малітоўна звязаў Мінск з Апостальскім Пасадам і многімі краінамі свету. Упершыню беларускія студэнты маліліся разам з Папам і са сваімі замежнымі аднагодкамі малітву Святы Ружанец.

Выключна важнай падзеяй у жыцці Каталіцкага Касцёла быў першы ўсебеларускі дзень моладзі, які прайшоў у Івянцы, калі маладыя людзі маглі разам маліцца, размаўляць, разважаць над сваімі праблемамі, а дзякуючы спадарожнікаваму тэлебачанню слухаць Папу, маліцца разам з ім і моладдзю, якая прымала ўдзел у Сусветным дні моладзі ў аўстралійскім Сіднеі.

Словам, на сённяшні дзень Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае свае арганізаваныя структуры і вядзе сваю дзейнасць у рэчышчы сусветнага Касцёла, беручы пад увагу мясцовыя абставіны і вырашаючы свае праблемы. Найбольшыя з іх — гэта недастатковая колькасць касцёлаў, святароў і сясцёр. Існуе праблема святарскіх і манаскіх пакліканняў. Недастаткова яшчэ выкарыстоўваюцца сродкі масавай камунікацыі ў евангелізацыі. Існуе вялікая патрэба фармацыі свецкіх.

Падобна закліку Езуса Хрыста «Каб усе былі адно» (пар. Ян 17, 21), выклікі сучаснасці патрабуюць супрацоўніцтва ўсіх хрысціянаў. Таму я не баюся сказаць, што мы асуджаны на экуменічны дыялог і супрацоўніцтва. Свет чакае гэтага ад нас. Праведзены 11—14 снежня ў італьянскім Трэнта першы каталіцка-праваслаўны форум на тэму «Сям’я — дабро чалавецтва», яшчэ раз стаў доказам таго, што мы патрэбны адно аднаму і што мы можам плённа супрацоўнічаць у абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў будаванні нашай будучыні на прынцыпах Евангелля.

У Беларусі існуюць добрыя перспектывы развіцця экуменічнага дыялогу. І я ўпэўнены, што яны і далей будуць плённа развівацца на карысць усіх хрысціянаў, асабліва на карысць Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, а таксама ўсяго нашага грамадства. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика