Добрая справа — традыцыя калядных святаў
Добрая справа — традыцыя калядных святаў
Ва ўнiвермагу "Цэнтральны" ў Магiлёве ўсталяваная спецыяльная ёлка, на якой замест традыцыйных упрыгажэнняў развешаныя фотаздымкi выхаванак Магiлёўскай iнтэрнат-гiмназii для дзяўчатак-сiрот i дзяўчатак, якiя засталiся без апекi бацькоў. Разам з выявамi дзяцей на ёлцы — iх расповеды пра шчасце i калядныя мары. Валанцёры заклiкалi неабыякавых людзей да добрай справы: зрабiць дзiцяцi падарунак да свята. Акцыю "Цуды на Каляды" арганiзавалi Магiлёўскiя абласныя арганiзацыi Чырвонага крыжа i БРСМ, праваслаўныя епархii. За дзесяць дзён у акцыi ўзялi ўдзел некалькi соцень магiляўчан. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўнiвермагу "Цэнтральны" ў Магiлёве ўсталяваная спецыяльная ёлка, на якой замест традыцыйных упрыгажэнняў развешаныя фотаздымкi выхаванак
|
|