Дарагiя суайчыннiкi!
Дарагiя суайчыннiкi!
Вiншую вас з 90-й гадавiнай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi. Для нас гэта падзея мае лёсавызначальнае значэнне. Яна змянiла ход нацыянальнай гiсторыi, паклала пачатак слаўнаму летапiсу ўласна беларускай дзяржаўнасцi i важнаму этапу яе рэальнага станаўлення, дала магчымасць кансалiдаваць нацыю, развiваць сваю самабытную культуру. Створаная па волi народа, а не лiтасцю iншаземных акупантаў, новая самастойная рэспублiка падвяргалася самым бязлiтасным выпрабаванням грамадзянскай вайны, знешняй агрэсii i ўсеагульнай разрухi. Але яна не здалася! Стойка i мужна пераадольвала ўсе нягоды, аб’яднаўшы свае намаганнi з брацкiмi народамi i стаўшы адным з заснавальнiкаў Савецкага Саюза — вялiкай дзяржавы, якая вызвалiла чалавецтва ад фашысцкага рабства. Яскравым сведчаннем прызнання сусветнай супольнасцю ўкладу БССР у агульную Перамогу стаў яе ўдзел у заснаваннi Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. Уражальныя поспехi ў прамысловасцi i аграрнай сферы, абнаўленнi гарадоў i вёсак, развiццi навукi i культуры, правядзеннi мiралюбiвай палiтыкi, дасягнутыя ў савецкi перыяд, былi i застаюцца надзейнай базай для забеспячэння рэальнага суверэнiтэту дзяржавы. Менавiта ў гэтыя гады быў закладзены фундамент, на якiм i сёння трывала стаiць Рэспублiка Беларусь. Адзначаючы слаўную дату i аддаючы данiну глыбокай павагi гiстарычнай памяцi народа, мы заўсёды будзем удзячныя тым, хто абараняў i ўздымаў з руiн нашу Айчыну. Іх ратныя i працоўныя подзвiгi натхняюць нас на пабудову моцнай i квiтнеючай Беларусi. У гэты знамянальны дзень жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, здароўя, аптымiзму, дабрабыту i новых здзяйсненняў у iмя любiмай Радзiмы. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiншую вас з 90-й гадавiнай утварэння Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi. Для нас гэта падзея мае лёсавызначальнае значэнне. Яна змянiла х
|
|