Калі гадзiннiк б’е 12... у дарозе
Калі гадзiннiк б’е 12... у дарозе
Калi вы разлiчвалi на банкет у самалёце, змушаны вас расчараваць! У святочную ноч рэйсаў няма — расказаў нам начальнiк службы сэрвiсу авiякампанiй Нацыянальнага аэрапорта "Мiнск" Мiкалай Абрамчык. Не так i шмат ахвотных сустрэць Новы год у небе! Няма шанцаў сустрэць Новы год i ў аўтобусе. Як паведамiла нам начальнiк аддзела перавозак фiлiяла "Мiнскi аўтавакзал" Юлiя Старавойтава, "усе пасажыры самае позняе да 23.00 павiнны быць дастаўленыя да пункта прызначэння". Затое чыгунка з радасцю прымае ахвотнiкаў авантур! Скрозь навагоднюю ноч вас праiмчыць фiрменная "Звязда" — цягнiк, названы ў гонар нашай газеты. У раскладзе вы знойдзеце яго як хуткасны цягнiк № 52 "Мiнск — Санкт-Пецярбург". Старт — 31 снежня 2008 года ў 17.40, а скончыцца падарожжа ў 8.52 у Санкт-Пецярбургу ўжо ў 2009-м! Цэны на навагоднюю вандроўку, як паведамiў начальнiк цягнiка Сяргей Павiдзiш, знiжаны на 30 працэнтаў. Паездка ў плацкарце абыдзецца ў 65 500 рублёў, а за камфорт у купэ трэба раскашэлiцца на 223 300 рублёў. У ролi Дзеда Мароза звычайна начальнiк цягнiка Сяргей Павiдзiш. Аднак сёлета яго па графiку зменiць Ларыса Сымонiк. Так што на "Звяздзе" будзе, вiдаць, Снягурка! Пасажыраў, як заўжды, чакаюць святочныя вiншаваннi i вясёлы вагон-рэстаран, а самых малых — салодкiя пачастункi. Прыемнай навагодняй дарогi! Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы разлiчвалi на банкет у самалёце, змушаны вас расчараваць! У святочную ноч рэйсаў няма — расказаў нам начальнiк службы сэрвiсу авiякампанiй Нац
|
|