Футбалісты БАТЭ ў спадарожнiцы выбiраюць псiхолагаў
Футбалісты БАТЭ ў спадарожнiцы выбiраюць псiхолагаў
Што аб’ядноўвае лепшага нападаючага i лепшага футбалiста-2008 Вiталя Радзiвонава з лепшым абаронцам-2008 Сяргеем Сасноўскiм? Безумоўна, тое што яны выступаюць за клуб, якi сёлета стаў сенсацыяй для ўсiх беларускiх балельшчыкаў, прабiўшыся ў Лiгу чэмпiёнаў i стаўшы там пагрозай для сусветных грандаў — барысаўскi БАТЭ. Яшчэ адна агульная рыса, якая высветлiлася выпадкова: у спадарожнiцы абодва футбалiсты выбралi дзяўчат, якiя з’яўляюцца псiхолагамi. Вiталь Радзiвонаў, якога яшчэ нядаўна называлi зайздросным халасцяком каманды, ажанiўся ў красавiку гэтага года. Яго абраннiца Валянцiна нядаўна скончыла ўнiверсiтэт. Сяргей Сасноўскi хоць намiнальна i застаецца халасцяком, але яго сэрца таксама занятае. Ірына Жаўнерчык па спецыяльнасцi дзiцячы псiхолаг i працуе ў дзiцячым садку. (Паводле яе прызнання, нiякiх сваяцкiх адносiнаў да яшчэ аднаго футбалiста БАТЭ Максiма Жаўнерчыка не мае.) Праўда, пазнаёмiлiся футбалiсты са сваiмi абраннiцамi тады, калi былi яшчэ нiкому не вядомымi гульцамi — каб быць жонкай генерала, замуж трэба выходзiць за лейтэнанта. У спартсменаў мы спыталi, якiм чынам сям’я спрыяе iх спартыўным дасягненням. Вiталь Радзiвонаў, лепшы нападаючы, лепшы бамбардзiр, лепшы футбалiст-2008: Сяргей Сасноўскi, лепшы абаронца-2008 — Усе падтрымлiваюць, усе цiкавяцца. Па-свойму разбiраюцца, па-свойму радуюцца, па-свойму крытыкуюць. Хоць самы галоўны мой крытык — гэта я. У секцыю аддаў, безумоўна, тата, а мама спачатку ўвогуле была супраць. Але пасля я сам закахаўся ў футбол. Тата ходзiць i на стадыён, i па тэлевiзары глядзiць, i газеты спартыўныя чытае. Iрына таксама ў курсе ўсiх футбольных падзей — калi з футбалiстам хочаш жыць, давядзецца цiкавiцца гульнёй. Пасля паражэння яна, вядома ж, iмкнецца прыўзняць настрой, але калi шчыра, гэта бессэнсоўна. Мне патрэбен час, каб забыць няўдалую гульню. I ў гэты час трэба сябе чымсьцi заняць, не важна чым, абы сумныя думкi не лезлi ў галаву. Да размовы падключаецца Iрына: — Я, безумоўна, Сяргея стараюся падтрымаць, кожны раз гэта бывае па-рознаму. Часам пасля гульнi, якая для яго шмат значыла, я адчуваю, што трэба штосьцi рабiць, а часам i ён i не настолькi расстроены, каб суцяшаць. Пiва? Не, дарэчы, пiва ён нiколi не п’е. Спiртным мы нiколi не суцяшаемся... — Я, безумоўна, Сяргея стараюся падтрымаць, кожны раз гэта бывае па-рознаму. Часам пасля гульнi, якая для яго шмат значыла, я адчуваю, што трэба штосьцi рабiць, а часам i ён i не настолькi расстроены, каб суцяшаць. Пiва? Не, дарэчы, пiва ён нiколi не п’е. Спiртным мы нiколi не суцяшаемся...
Маргарыта Ганчарэнка, жонка галоўнага трэнера БАТЭ Вiктара Ганчарэнкi: "Кожная жанчына марыць пра такога мужа" Мы пазнаёмiлiся з Вiктарам восем гадоў таму, калi ён яшчэ быў футбалiстам. Першая сустрэча, а пазнаёмiў нас агульны сябар, не пакiнула ў мяне станоўчых эмоцый — я не разумела, як па вулiцы можна хадзiць у спартыўным касцюме. Я ж не ведала тады, што ён футбалiст i iдзе на трэнiроўку. Цяпер я i сама гуляю з каляскай у двары ў спартыўным касцюме. Калi я ўзгадвала, як ён рабiў мне прапанову, у мяне наварочвалiся слёзы. А было гэта так: мы зайшлi ў краму, Вiця кладзе ў кошык бутэльку шампанскага, каробку цукерак, я адразу здагадалася, для чаго... А я якраз перад гэтым паглядзела перадачу пра тое, як мужчыны робяць прапановы — з паветранымi шарамi, морам кветак, ну цi ў рэстаране на крайнi выпадак... "А дзе рамантыка? — пытала я ў Вiцi пасля. — Ты ж адзiн раз у жыццi робiш мне прапанову, гэта павiнна быць сапраўднае свята!" "Усё наша з табой жыццё — i так свята!" — адказаў ён мне. I ў гэтым увесь Вiця. Ён лiчыць, што нiчога добрага няма ў прыгожых прапановах i шыкоўных вяселлях, якiя у хуткiм часе заканчваюцца скасаваннем шлюбу. Хоць наша вяселле, а мы пажанiлiся амаль сем гадоў таму, было вялiкiм: як звычайна, вялiкая колькасць запрошаных — у нас было 70 гасцей, у асноўным блiзкiя, сваякi, сябры. Якi Вiктар у паўсядзённым жыццi? У яго заўсёды добры настрой. Ён умее радавацца звычайным рэчам. Напрыклад, ранiцай снедае: "Якая смачная каша!", цi "Якое цудоўнае надвор’е!" Ён, дарэчы, зусiм не прыдзiрлiвы i есцi можа ўсё. Безумоўна, я стараюся гатаваць — лiчу, што гэта адзiн са спосабаў, якiм жанчына можа прадэманстраваць сваё стаўленне да каханага чалавека. У нас, у жанчын, усё ў жыццi або вельмi дрэнна, або ўсё добра. Вiктар жа больш стрыманы, прагматычны, у яго "ўсё дрэнна" не бывае нiколi. Пасля пройгрышу ён кажа так: "Якая сёння была гульня! Я столькi для сябе зразумеў. Я адкрыў у сваiх хлопцах столькi новага"... Дарэчы, ён так любiць сваю каманду. Заўсёды кажа: Я люблю цябе, Арцёма i сваiх хлопцаў!" Ён з радасцю iдзе на працу, з радасцю вяртаецца да нас з Арцёмам. Вядома ж, мне крыўдна, што цяпер Вiця столькi часу праводзiць з рознымi людзьмi, толькi не з намi. Калi ён быў нiкому не вядомым футбалiстам, ён быў патрэбны толькi мне, а цяпер ён патрэбны ўсiм! Хоць я разумею, што кожная жанчына марыць менавiта пра такога мужа. I я адчуваю, што з iм я заўсёды шчаслiвая. Арцёма Вiця ўбачыў толькi праз месяц пасля нараджэння. Арцём нарадзiўся летась на Хрышчэнне, 19 студзеня, Вiця разам з БАТЭ ў гэты час быў на Кубку Садружнасцi. Пасля заехаў да нас у бальнiцу на некалькi хвiлiн, доктар вынес Арцёма да лiфта, паказаў, i Вiця зноў з’ехаў з Мiнска па справах. Пасля Лiгi чэмпiёнаў Вiця не можа спакойна нават па хлеб схадзiць, нядаўна давялося завесцi другi тэлефон — адзiн уключаны да шасцi гадзiн вечара, другi — пасля шасцi. Мяне пазнаюць толькi ў двары. Размаўляеш з кiм-небудзь, а на развiтанне чуеш: "Жадаем вам удачы. Сёння яна вам спатрэбiцца" Я думаю: чаму сёння? Тады ўзгадваю: сёння ж гульня. Цёма ў шэсць месяцаў, дарэчы, упершыню пабываў на стадыёне — мы схадзiлi на матч "Дарыда" — БАТЭ, i ён дзве гадзiны вытрымаў. Па тэлевiзары тату ён пакуль не пазнае — зразумела, што дома Вiця такiм сур’ёзным тонам, як у тэлевiзары, з iм не размаўляе. Цяпер усе хатнiя справы на мне, зразумела. Раней, памятаю, калi я яшчэ працавала, а Вiця пасля аперацыi быў дома, я вяртаюся з працы, а Вiця ў гiпсе скача на адной назе i падмятае падлогу. Ён не мог сказаць, каб я прыбiрала. Цяпер, вядома ж, усё па-iншаму: знойдзе парушынку на падлозе i — "Што за гармiдар у нас такi?" Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што аб’ядноўвае лепшага нападаючага i лепшага футбалiста-2008 Вiталя Радзiвонава з лепшым абаронцам-2008 Сяргеем Сасноўскiм? Безумоўна, тое што яны вы |
|