У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях
У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях
Наведвальнiкам Магiлёўскага заасаду зрабiлi навагоднi падарунак: катанне на паўночных аленях. Прычым 31 снежня гэта забава будзе бясплатная. У санкi запрэжаны Гоша, невялiкi паўночны алень з добрымi вачыма i ўпрыгожанымi навагодняй гiрляндай рогамi. — Гэта i ёсць наш эксклюзiў: упершыню ў Беларусi сапраўдны паўночны алень катае ў Новы год дзяцей i дарослых! — хвалiцца дырэктар агралесатэхнiчнага каледжа Георгiй Малiноўскi. Паўночныя аленi з’явiлiся ў пасёлку Буйнiчы Магiлёўскага раёна яшчэ ўвесну. Іх прывезлi з Карэлii ў абмен на дзiкоў. Для таго, каб у паўночных жывёл нармальна прайшла адаптацыя ў нашым клiмаце, пабудавалi халодны падземны грот. Праход каля вальераў драпежнiкаў — выпрабаванне для Гошы. Тыгр Арцём прымае пазiцыю для нападу, воўк Гель клацае зубамi, мядзведзь Федзька выходзiць з зiмовай спячкi, рысь Фiлька моцна хвалюецца. Прыродны рэфлекс — гены спрацоўваюць. На ўваходзе ў заасад публiку сустракаюць навагоднiя персанажы. — Паўночны алень — добры транспартны сродак, спакойны i надзейны, — дзелiцца сваiмi ўражаннямi Дзед Мароз. Снягурка ўсмiхаецца з санак, Баба Яга i Лясун разам з натоўпам дзяцей няспынна гладзяць ды лашчаць сiмпатычнага Гошу, а ён з удзячнасцю злiзвае шурпатым ружовым языком кавалкi хлеба з далоняў. Малыя ў захапленнi! З паўночным аленем iмкнецца канкурыраваць сiмвал Новага 2009-га года — бычок Борка. Бычок нумарны: яго даслалi з фермы каледжа для фатаграфавання ў навагоднiя святы. А вось паўночнаму аленю не страшныя маразы ды снег: яго бела-шэра-карычневая поўсць — надзейнае ўцяпленне. I Гоша зноў i зноў выпраўляецца ў падарожжа, каб стварыць людзям святочны настрой у Новы год! Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наведвальнiкам Магiлёўскага заасаду зрабiлi навагоднi падарунак: катанне на паўночных аленях. Прычым 31 снежня гэта забава будзе бясплатная. У санкi |
|