Эратычная радасць, або Спакусiце ўласнага мужа
Эратычная радасць, або Спакусiце ўласнага мужа
Колькi вiдаў сэксуальнай сапсаванасцi вы ведаеце? Ну, вось... А лiчыце, напэўна, што пра "гэта" вам усё даўно вядома. Сапраўдныя знаўцы, безумоўна, сустракаюцца ў папуляцыi. Але ж гэта, галоўным чынам, спецыялiсты ў адпаведнай галiне. Сэксолагi не проста валодаюць разнастайнай iнфармацыяй эратычнага кшталту, але i ўдала спалучаць тэорыю з практыкай — дапамагаюць канкрэтным людзям рабiць сваё жыццё больш радасным, гарманiчным i ўстойлiвым. Што асаблiва важна у шлюбе. Таму сёння — сустрэча менавiта з такiм спецыялiстам, сэксолагам Мiнскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра Дзмiтрыем КАПУСЦIНЫМ, якi дае некалькi агульных карысных тлумачэнняў адносна надта iнтымнай сферы жыцця.
— Уявiм сiтуацыю. Да вас прыходзiць пацыентка i кажа: "На дзясяты год шлюбнага жыцця пачала ўсведамляць, што мне не хапае нейкага драйву... Хутка здагадалася, што драйв, якi мне патрэбны, — навiзна ў сэксе. Хочацца новага сэксуальнага партнёра! Але ж ёсць нюанс... Тое, што для мяне будзе навiзной, для мужа — здрадай. Як жа быць?". Што вы на гэта адкажаце?
— Уявiм сiтуацыю. Да вас прыходзiць пацыентка i кажа: "На дзясяты год шлюбнага жыцця пачала ўсведамляць, што мне не хапае нейкага драйву... Хутка здагадалася, што драйв, якi мне патрэбны, — навiзна ў сэксе. Хочацца новага сэксуальнага партнёра! Але ж ёсць нюанс... Тое, што для мяне будзе навiзной, для мужа — здрадай. Як жа быць?". Што вы на гэта адкажаце?
— Уявiм сiтуацыю. Да вас прыходзiць пацыентка i кажа: "На дзясяты год шлюбнага жыцця пачала ўсведамляць, што мне не хапае нейкага драйву... Хутка здагадалася, што драйв, якi мне патрэбны, — навiзна ў сэксе. Хочацца новага сэксуальнага партнёра! Але ж ёсць нюанс... Тое, што для мяне будзе навiзной, для мужа — здрадай. Як жа быць?". Што вы на гэта адкажаце? — Значыць, калi я скажу гэтай даме "так, здраджвай", яна акуратна запiша маю параду ў нататнiк i пойдзе выконваць "рэкамендацыю"? Або я скажу "не, не здраджвай", i яна пакiне кабiнет з перакананнем, што прыйшла да "дрэннага" доктара? Вы хочаце падштурхнуць мяне да прыняцця рашэння замест самога чалавека... Нiбыта я павiнен узяць на сябе адказнасць за яго ўчынак... Нiбыта я той, хто павiнен даць iндульгенцыю на здраду... Не, так не атрымаецца. Нiхто, акрамя самога чалавека, не здольны вырашыць, што яму варта рабiць... Сiтуацыi, падобныя на тую, што вы прывялi, безумоўна, iснуюць. Вас цiкавiць маральны бок справы? У сэнсе, цi дапушчальная здрада? Я скажу так: у гэтым выпадку мае значэнне не маё асабiстае стаўленне да здрады ў шлюбе. Перада мной — пацыент, у якога ёсць праблема, i я павiнен дапамагчы яму вырашыць яе. Шлях кароткатэрмiновай здрады мужу нiчога ў прынцыпе не вырашае. У iдэальным варыянце той, хто звяртаецца да сэксолага з падобным пытаннем, павiнен прыйсцi на прыём са сваiм пастаянным партнёрам, таму што дзеля захавання адносiнаў працаваць над сiтуацыяй давядзецца абаiм... — Для мяне загадка: як сумясцiць наяўнасць сэксу ў нашым жыццi з... спачатку дашлюбным устрыманнем ад сэксу, потым з вернасцю ў шлюбе аднаму партнёру?.. Дзе ж, уласна кажучы, сэкс? — А сэксу, па-вашаму, не можа быць з адным партнёрам? — Пра гэта я i хачу спытаць. Сэкс з адным партнёрам можа цалкам задавальняць? — Можа. Праўда, для гэтага абаiм партнёрам давядзецца добра папрацаваць. Чалавек заўсёды шукае чагосьцi новага, i гэта нармальна... Ёсць такiя цiкавыя даследаваннi, якiя паказалi, што той жа мужчына прывыкае да жанчыны ў сярэднiм за 3-4 гады. За гэты час жанчына, што называецца, выкладваецца, i памiж партнёрамi ўзнiкае так званы "эратычны сум". У некага ён можа з’яўляцца раней, у некага пазней, але ў сярэднiм — прыблiзна так. Што характэрна, пiк скасаванняў шлюбу прыпадае таксама дзесьцi на гэты час — трэцi-пяты гады сумеснага жыцця. Я кажу толькi пра тыя выпадкi, калi ў сем’ях усё, у прынцыпе, нармальна, але склаўся стэрэатып узаемаадносiнаў, якi не прадугледжвае падтрымку сэксу. — Вы думаеце, шлюб можа развалiцца з-за сэксу, калi гэты сэкс — "нiякi"? — Колькi заўгодна! Безумоўна, жанчыны могуць разводзiцца з-за таго, што муж стаў слабым у сэксуальным плане, а мужчыны — з-за таго, што жонка перастала быць цiкавай у ложку. Думаю, праўда, што мужчыны больш актыўныя ў гэтым сэнсе — на адну незадаволеную жанчыну прыпадае дзесяць мужчын. Чаму для жанчын гэта радзей становiцца падставай для разрыву адносiнаў? Таму што яны могуць даволi доўга прыстасоўвацца. Ёсць нават такое паняцце — задавальненне без аргазму. Жанчына можа думаць падчас сэксу пра што заўгодна, адзначаць для сябе, што "было", што муж ходзiць не злосны... А ўласна iнтым даўно знiк. Утварылася нармальная савецкая сям’я! Праўда, многiя жанчыны, як вы сказалi вышэй, аднойчы адчуваюць недахоп таго самага драйву i пачынаюць думаць аб замене сэксуальнага партнёра. Заўважце — не мужа! Так бывае: знiкла рамантыка, i жанчына становiцца гатовай для пазашлюбнай сувязi. Яна не будзе яе афiшаваць i не будзе думаць пра замену мужа, паколькi з iм звязана безлiч сацыяльных пытанняў — сваякi, дзецi, дача, машына... Мяркую, што палова, калi не дзве трэцiя жанчын пасля такой здрады нават не перажываюць дакораў сумлення. Галоўнае — пераступiць адзiн раз, а далей працэс пайшоў... Адна трэць са згаданых жанчын здраджвае мужу, але жыве з дакорамi сумлення. Каб загладзiць сваю вiну, такая жанчына пачынае больш актыўна займацца сэксам з мужам, больш старанна весцi хатнюю гаспадарку... Ну, а тыя жанчыны, што ўсё ж такi не здраджваюць, пераключаюцца на штосьцi iншае — ходзяць у салон, будуюць дачу, пераходзяць на самастымуляцыю... Некаторыя могуць пры гэтым ператварыцца ў надта скандальных асобаў, якiя часта раз’юшваюцца i пастаянна чымсьцi не задаволеныя. Насамрэч такiя жанчыны цудоўна ведаюць, чым яны не задаволены... Вось гэта асноўныя варыянты развiцця падзей у шлюбах, якiя вычарпалi iнтым. Якiм шляхам той цi iншы пацыент будзе спрабаваць уцячы ад эратычнага суму — асабiстая справа кожнага. Сэксолагi, псiхолагi будуць працаваць з любым варыянтам. Галоўнае — адаптаваць чалавека да таго рашэння, якое ён прыняў. Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА. (Заканчэнне ў наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi вiдаў сэксуальнай сапсаванасцi вы ведаеце? Ну, вось... А лiчыце, напэўна, што пра "гэта" вам усё даўно вядома. Сапраўдныя знаўцы, без |
|