21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валярына. Я. Устаноўка на радасць

26.08.2009 15:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Валерыя Кустава (Валярына) – дзеўка-паэт, “феномен беларускай літаратуры” (В.Жуковіч), “наш вядомы вундэркінд” (Л.Галубовіч), “шалёнае дзіця”, “чаканая апантанка”, “умее вядзьмарыць словам” (Р.Барадулін), “яе паэзія не дзіцячая і не дарослая, а звышузроставая філасофія” (А.Разанаў).
Паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры: 1) Першая нізка вершаў з прадмовай А.Разанава выйшла, калі В.Кустава навучалася ў першым класе (1992); 2) Першы зборнік паэзіі “Кроў Сусвету” (1996) быў надрукаваны, калі ёй толькі споўнілася 12 гадоў; 3) Секцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў, у Саюз пісьменнікаў уступіла ў 19 гадоў (2004). Другая кніга вершаў “Каб неба сагрэць…” з прадмовай Р.Барадуліна выйшла ў 19 гадоў (2004), трэцяя “Тамсама” у 21 год (2006).
Аўтар і выканаўца шэрагу песень (частка напісана ў суаўтарстве з вядомымі беларускімі кампазітарамі). Мае музычную адукацыю (скрыпка/фартэпіяна), скончыла БДУКіМ з чырвоным дыпломам (кінадраматургія), магістратуру БДАМ (магістр мастацтвазнаўства), Польскі інстытут у Менску (мова/літаратура), навучалася ў Беларускім калегіюме (філасофія/літаратура). Цяпер аспірантка БДАМ і рэдактар найбуйнейшага беларускага выдавецтва. 9 кастрычніка адзначыла сваё 24-годдзе.
2008 год. 2008 пацуковы год быў маім паводле знака Задыяка. Хоць я ў гараскопы і не веру, але ў гэтым годзе мне шанцавала: cтавала працы, трэба было рэальна шмат што зрабіць. І па ўсім відно, што ўклалася. Хаця гэта на пачатку года бачылася ўкладаннем у Пракрустава ложа. Але не, неяк вывернулася, што паспела. Для сябе я ўжо даўно зрабіла выснову: чым большы ў мяне загруз, тым больш я паспяваю. Таму цяпер я жыву ў рытме скерца. Да прыкладу, мне трэба раніцай на працы быць па графіку, як камсамолцы, а палове на дзевятую, а потым хуценька бегчы на сольнік ва універсітэт які ці школку, пасля не менш хуценька на заняткі ў аспірантуру, замест ланчу — інтэрв’ю, і, паскорыўшыся, на якую гадзіну ў бібліятэку заскочыць, з бібліятэкі на вечарыну, з вечарыны – на спатканне. І нейкім чынам у гэтым дзівосны графік я ўпісваю яшчэ прагулкі са сваім любым сабачкам Жэромам. Вось у такім тэмпе я ўсё паспяваю. А калі толькі ў адно месца трэба наведацца, то магу ўвогуле дома застацца і — як адэкватны паэт — ноч навылёт вершы пісаць, а потым да вечара спаць, а рэшту вечара дабіць у цёплай утульнай бяседзе. І такое здараецца, што часам грашу сваёй прысутнасцю ў Сеціве, сяджу ў LJ. Але з гэтым я змагаюся. Імпрэзы. За год мне пашчасціла ўзяць удзел у такіх імпрэзах як Фестываль студэнцкай моладзі “StudFarmat”, тыдзень беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве “Mińsk-Mixt-2008”, свята беларускай паэзіі пад адкрытым небам у парку “Dreamland”, ІІІ Міжнародны фестываль сучаснай паэзіі “Парадак слоў”, першы беларускі Слэм, штогадовы фестываль паэзіі ў Гарошкаве, прымеркаваны да дня народзінаў выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса, святкаванне гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча. І, канечне ж, не магу пакінуць па-за сваёй увагай паэтычна-музычна-візуальны праект “Выявы-2008” (па выніках якога і цэдэчка выйшла), што спраўдзіўся напрыканцы года ў Тэатры рускага рамансу. Не абышлося і без аўтарскіх вечарынаў: у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, у санаторыі “Крыніца” і некаторых іншых установах. Яшчэ паспрабавала сябе і ў новай іпастасі: падводзіла вынікі конкурсу студэнцкай паэзіі “Незавершанасць”, у якім арганізатары запрасілі выключна для прыемнага – узнагароджання лаурэатаў. Ды шмат чаго было… Публікацыі. Асобную падзяку хочацца выказаць рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў” (перадусім міламу Барысу Пятровічу) і кампаніі “Будзьма!” за пільную ўвагу да маёй асобы і падтрымку. Бадай, самымі запамінальнымі для мяне сталі ў гэтым годзе публікацыі ў “Дзеяслове” (№35 – нізка вершаў “Веру ў каханне!..” і №36 – эсэ пра Анатоля Сыса “У абліччы адчаю”. Не памятаю, каб яшчэ якая мая публікацыя сабрала столькі добрых слоў ад такой колькасці сімпатычных знаёмых і незнаёмых мне людзей.). І ў рэшце рэшт я пачала апраўдваць свой першы дыплом пра вышэйшую адукацыю (паводле якога я (кінадраматург) – і дэбютавала міні-п’есай “Чортава баба” у літаратурна-мастацкім альманаху “Альфабэт”.

Прыемна было трапіць у якасці аб’екта даследавання ў кнігу літаратура-крытычных артыкулаў доктара філалагічных навук Алеся Бельскага “Галасы і вобразы”, а таксама ў зборнік “Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку”, напісаны калектывам дасведнікаў-літаратуразнаўцаў. Музыка. Пасля амаль пяцігадовага перапынку я зноў звярнулся да гітары – і паспрабавала з ёй штосьці спраўнае зрабіць, успамінаючы накіды сваіх старых песень, спрабуючы зафіксаваць калісьці запісаныя на дыктафон, але так нідзе і не выкананыя, новыя. На такое “вяртанне” мяне натхніла супрацоўніцтва з кампазітарамі. З аднаго боку, вельмі цешуся, калі чую песні на свае словы. З іншага — крыху няўцямнае адчуванне, бо калі я тыя тэксты пішу, музыку ў іх апрыёры закладаю. Вось і вырашыла падаставаць тыя меласы са сваіх музычных тэкстаў самастойна. А некаторыя я і вершамі не магу назваць, яны абсалютна не чытаюцца – з першай страфы так і цягне іх спяваць. Хаця і музыкі шмат у чым мае мелодыі ўгадваюць. Нават не мае, а тыя, закладзеныя ўнутры самой паэзіі. І гэта так дзівосна. І так цудоўна. Адукацыя. За гэты год я паспела перажыць тры сесіі, абараніць магістэрскую дысертацыю, і па-за гэтым здаць на выдатна ўсе іспыты кандыдацкага мінімуму. І як завяршальны акорд – трапіць у аспірантуру Акадэміі мастацтваў, атрымаўшы на ўступным дзесяць балаў. Гэта, канечне, па-дзіцячы гучыць, што адзнаку называю. Але так мне тыя экзамены даліся-такі ў знакі, што цяпер прыемна прамаўляць іх вынікі. Мяркую, праз які месяц гэта пройдзе. Вось сказала – і адлягло. Ужо прайшло. І між тымі здачамі яшчэ ўклалася ў сямі міжнародных ды рэспубліканскіх канферэнцыях паўдзельнічаць. Многія мае аднагрупнікі па магістратуры з вельмі неблагімі вынікамі далей не пайшлі паступаць, сказалі, што пасля гэткай напругі проста баяцца зрушыць мазгі. І не дзіва. Да мяне пасля такой колькасці іспытаў прыйшло простае і яснае разуменне: мозг скончыўся. Але дзякуй Богу, мне толькі падалося… Праца. Калі мяне заспела размеркаванне, я ніяк не магла абраць: тэатр ці выдавецтва, выдавецтва ці тэатр… Ці аграгарадок. Але жыццё крутанулася так, што выпала выдавецтва. Там я ўжо паспела адрэдагаваць вялізную таміну з серыі ЖЗЛ і ў шыкоўнай кампаніі спраўдзіць надзвычай неабходны для цяперашніх шкалят праект – выяўленчае электроннае выданне па жывапісе і скульптуры з каментарамі, метадалагічным апаратам і, вядома, непасрэдна самімі рэпрадукцыямі і фотаздымкамі. Творчасць. За гэты год практычна дапісалася новая кніга вершаў – цяпер справа за выбарам выдавецтва для яе. А яшчэ мне пачалі сніцца не толькі самі вобразы з вершаў, урыўкі, як гэта было раней, а канкрэтныя радкі, якія я нават пакуль не разабаралася куды прыстасаваць, бо яны самадастатковыя і разам з тым відавочна-паэтычныя. Як зачын, нібыта разгон… І, вядома, у бліжэйшы час планую выйсці на падмосткі і як заспяваць… ціхенька так, каб не спалохацца і не збегчы. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Валерыя Кустава (Валярына) – дзеўка-паэт, “феномен беларускай літаратуры” (В.Жуковіч), “наш вядомы вундэркінд” (Л.Галубовіч), “шалёнае дзіця”, “чаканая апантанка”, “умее вядзьмарыць словам” (Р.Барадулін), “яе паэзія не дзіцячая і не дарослая, а звышузроставая філасофія”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика