Нам засталася спадчынаТолькi ад нас залежыць, цi папоўнiм мы скарбонку, пакiнутую продкамi, цi... Летам 2004 года наша экспедыцыя «Освобождение: Победа. Память. Патриотизм», наладжаная ў гонар 60-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, прыйшла па Заходняй Дзвiне ў Дзiсну — горад гэты хоць i самы ў нашай краiне малы, але гiсторыю, мiнулае мае такое, што можна толькi пазайздросцiць. Праз гэта месца пракацiлася, пакiдаючы пасля сябе разбураныя сялiбы i невычэрпнае чалавечае гора, не адна вайна, але самы страшны след пакiнула апошняя: тут былi расстраляны каля трох тысяч мiрных жыхароў. Мы паехалi на гэтае месца, каб аддаць ахвярам данiну павагi, схiлiць галовы i памаўчаць над вялiкай iх магiлай. «Вось тут, на гэтым полi, усё i адбывалася», — скрушна, помню, уздыхнула старшыня гарсавета Вольга Мароз, паказваючы нам сцiплы манумент. «Чаму на полi? Тут жа лес...» — я разгублена глянуў на старшыню, паказваючы ёй на стромкi густы сасоннiк. «Поле, тут было звычайнае поле. Лес вырас потым. Пасля таго…» — адказала яна. Потым я доўга думаў, чаму менавiта гэты факт узрушыў мяне тады да глыбiнi душы i застаўся ў памяцi назаўсёды. Можа, таму, што быў, так бы мовiць, у «тэме» — столькi за час экспедыцыi было сустрэч з ветэранамi, тымi, хто ацалеў у пякельным агнi, якi палаў па ўсёй Вiцебшчыне. Можа, таму, што ў блакнотах было занатавана мноства гiсторый да таго жудасных i страшных, што я часта думаў: божа, божа, калi мне проста слухаць пра гэта страшна, то што ж адчувалi людзi, якiя самi ўсё гэта перажылi? А можа, i гэта, бадай, будзе самым правiльным, таму, што на фоне ўсё ж абстрактных гiсторый гэты самы лес, што вырас на людскiх касцях, стаў для мяне матэрыяльным увасабленнем мiнулых гадоў. А шэсць з нечым дзесяткаў iх — гэта вельмi многа. Гэта амаль чалавечае жыццё. I дзякуй богу, што мы, беларусы, у гэтым сваiм жыццi памятаем тых, у каго яно абарвалася ў тыя страшныя гады. I гэта, паверце, вельмi важна i для нас, i для тых, каго няма, — нездарма вялiкi пiсьменнiк i гуманiст Леў Талстой сказаў у свой час, што смерцi няма, а ёсць любоў i памяць. I таму мы ставiм новыя i даглядаем старыя помнiкi i вайсковыя мемарыялы, працуем у ваенных архiвах i дзякуючы нястомнай рабоце байцоў спецыялiзаванага пошукавага батальёна яшчэ сёння перазахоўваем у брацкiх магiлах i з выкананнем належнага вайсковага рытуалу загiнуўшых у Другой, ды i Першай таксама, мiравых. Iх, да гэтай пары невядомых салдат, што «под березами лежат», яшчэ, на вялiкi жаль, вельмi многа, i сёння нiхто не скажа дакладна, калi ж будзе пахаваны апошнi салдат i нарэшце закончыцца Вялiкая Айчынная. Шматгранная i пачэсная гэта работа будзе доўжыцца i далей — у тэматыцы аб’яўленага Прэзiдэнтам краiны 2009 года як Года роднай зямлi патрыятычнае выхаванне моладзi, арганiзацыя мерапрыемстваў у сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў маюць прыярытэтнае значэнне. У Год роднай зямлi, першыя днi якога мы ўжо пражылi, усiм нам патрэбна будзе многа чаго зрабiць для зберажэння i прымнажэння нацыянальнага духоўнага i культурнага набытку, гiстарычнай спадчыны i прыроднага багацця краiны, адметных традыцый беларускага народа, выхавання моладзi ў духу любовi да Айчыны. Няма сумнення, што пры iснуючым парадку рэчаў, калi абсалютна недапушчальна, каб слова разыходзiлася са справай, жорсткiм кантролi за выкананнем гэтыя пакуль што агульныя словы напоўняцца канкрэтным зместам, рэальнымi справамi i высiлкамi. I абсалютна зразумела, што i ў Год роднай зямлi краiна зробiць яшчэ адзiн важкi крок у паляпшэннi якасцi жыцця сваiх грамадзян. Таму, хто ў гэтым сумняваецца, раю прыгадаць 2003 год, якi, калi памяць не падводзiць, стаў першым у нашай суверэннай гiсторыi «спецыялiзаваным» годам — Годам навядзення парадку на зямлi. Некаторыя навiну гэту тады ўспрынялi калi не ў штыкi, то з пэўным супрацiўленнем — грошай, маўляў, на першачарговыя патрэбы нестае, а тут, бач, аддавай iх на ўборку смецця. I што? Чыноўнiкi знайшлi грошы, а людзi, якiм гэта iдэя лягла на душу, зрабiлi ўсё астатняе: i скверы ў парадак прывялi, i сотнi тысяч дрэўцаў па ўсёй краiне пасадзiлi, i кветнiкi каля кантор i ўласных дамоў разбiлi. Карацей кажучы, хапiла аднаго адмiнiстратыўнага штуршка (а камусьцi i выспятка), каб за адзiн толькi год было зроблена столькi, колькi за дзесяцiгоддзi не рабiлася. Як гэта адбывалася, бачыў на свае вочы: наша экспедыцыя «Чысты дом — Беларусь!» iшла па Бярэзiне i Дняпры, i ўжо да нашага прыходу ў многiх гарадах вывозiлi сотнi самазвалаў смецця з прыбярэжнай гарадской паласы, а ў адным вялiкiм горадзе лiтаральна за два днi на месцы былога сметнiка намылi шыкоўны пляж… З тае пары кожны наступны год у нашай краiне праходзiў пад сваiм адметным знакам. Год мацi. Год сям’i. Год здароўя. Як бачым, вектар прыкладання сiл самы што нi на ёсць «чалавечы» — дабрабыт, здароўе, паўнацэннае жыццё нашых суграмадзян. Катэгорыi, карацей кажучы, абсалютна матэрыяльныя. Год роднай зямлi, калi глянуць на яго пад такiм вуглом, шырэйшы па тэматыцы, ён павiнен спалучыць у сабе i матэрыяльнае, i духоўнае. Напэўна, гэта будзе цяжэй, але ж так неабходна. Бо кожны з нас павiнен добра ведаць i нi на хвiлiну не забываць аб тым, што калi мы жывём у самай прыгожай краiне свету, то толькi дзякуючы таму, што тут жылi i рабiлi яе такой тыя, хто былi да нас. Здолеем гэта зрабiць — будуць помнiць i нас… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi ад нас залежыць, цi папоўнiм мы скарбонку, пакiнутую продкамi, цi... |
|