У Віцебску адкрываецца выстава ў гонар Васіля Быкава
9 студзеня ў Віцебскай гарадской карціннай галерэі Беларускага саюза мастакоў адкрываецца выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Выстава арганізаваная сябрамі суполкі «Пагоня» разам з культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча, паведамляе сайт кампаніі «Будзьма!».
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя творы Міколы Купавы, Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Віктара Крука, Міколы Таранды, Захара Кудзіна, а таксама маладых удзельнікаў мастацкага пленэру, што адбыўся летам 2008 года ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сярод іх навучэнцы Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Хрысціна Аушава, Зміцер Буглак, Злат Марачкін.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 студзеня ў Віцебскай гарадской карціннай галерэі Беларускага саюза мастакоў адкрываецца выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. |
|