21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Вайтовіч: Навука пад цэнзурай

26.08.2009 15:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 января 2009 Общество
Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net Напрыканцы студзеня ў Беларусі будуць адзначаць Дзень беларускай навукі і 80-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук. З гэтай нагоды карэспандэнт “Тут і Цяпер” пагутарыў з акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук у 1997-2000 гадах Аляксандрам Вайтовічам.

— Аляксандр Паўлавіч, ці запрошаны Вы на мерапрыемствы па святкаванні 80-годдзя Акадэміі навук?

— Пакуль не ведаю. Яшчэ, мабыць, не раздавалі запрашальных білетаў. Але, думаю, не праігнаруюць, павінны запрасіць усіх членаў агульнага сходу Акадэміі навук.

— На Ваш погляд, ці ёсць што сёння святкаваць беларускай навуцы альбо самы час памінкі па ёй ладзіць?

— Беларуская навука зараз знаходзіцца ў цяжкім стане, асабліва ў параўнанні з той жа Расіяй. Там навуковыя супрацоўнікі атрымліваюць добрыя заробкі, там нашмат лепшая забяспечанасць, як матэрыяльная, так і інфармацыйная. Хаця на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў нас з Расіяй было прыкладна аднолькавае становішча.

Сёння ў беларускай навукі многа праблем. І самае прыкрае тое, што яны не абмяркоўваюцца, а, наадварот, замоўчваюцца.

Амаль нічога не кажуць аб тым, што фінансаванне навукі ў нас, смякка кажучы, недастатковае. Навукаёмістасць валавога ўнутранага прадукту складае прыкладна 0,6-0,8 працэнта. Гэта вельмі нязначныя лічбы! І ў Расіі, і ва Украіне (я ўжо не кажу пра больш развітыя краіны) лічыцца, што калі гэты паказчык меншы за адзін працэнт, то навука дэградзіруе. А ў нас ужо больш як 10 гадоў менш за 1 працэнт…

— Неаднойчы Вы гаварылі і аб тым, што моладзь сёння не рвецца ў навуку…

— Навука перастала быць прэстыжным заняткам для моладзі. У беларускай навуцы, наогул, кадравая праблема стаіць вельмі востра. Магчыма, за выключэннем сферы інфармацыйных тэхналогій — там ёсць дататковыя сур’ёзныя крыніцы фінансавання. А ўсе іншыя навукі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Яшчэ адна праблема — непрафесіянальнае кіраванне навукай. Здавалася б, ну, прыйшоў у Акадэмію навук непрафесіянал. Дык ён з цягам часу павінен нечаму вучыцца, набірацца вопыту. Але гэтага не адбываецца.
"чалавека проста ўключаюць у пяць-восем часовых калектываў, ён паўсюль атрымлівае заробак…"

Распаўсюдзіліся (і гэта, дарэчы, падкрэсліваў нават Камітэт дзяржаўнага кантролю) такія з’явы, як часовыя творчыя калектывы. Прычым іх ствараюць людзі, блізкія да размеркавання фінансаў, выдзеленых на навуку. Чалавека проста ўключаюць у пяць-восем часовых калектываў, ён паўсюль атрымлівае заробак. Можаце сабе ўявіць, як ён там працуе, калі гэтых калектываў больш, чым працоўных гадзін у дзень? На жаль, усё гэта адбываецца ў галіне, блізкай да прэзідыума Акадэміі навук. Прозвішча аднаго з членаў прэзідыума было ў свой час названа супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю.

— Вы казалі пра малыя заробкі навукоўцаў. Калі не сакрэт, а якую пенсію сёння атрымлівае акадэмік Вайтовіч?

— Як самы звычайны пенсіянер. Проста падлічылі мае заробкі за апошнія пяць гадоў і па агульных правілах прызначылі пенсію. Ніякай персанальнай пенсіі ў мяне няма. Хаця я маю на яе права як служачы высокага рангу. Калі быў прэзідэнтам Акадэміі навук, меў ранг міністра, уваходзіў у склад Савета міністраў. Ды і ў Савеце Рэспублікі ў мяне быў статус дзяржслужачага высокага класа.

— Аляксандр Паўлавіч, як Вам здаецца, фінансавы крызіс, які ўжо закрануў Беларусь, паўплывае на беларускую навуку?

— Нават калі ў навуцы не стануць спецыяльна змяншаць фінансаванне, то ўсё роўна крызіс паўплывае на тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту і, адпаведна, адразу на навуку як на бюджэтную сферу.

— На сайце Акадэміі навук пазначана, што за мінулы год “зроблена вельмі шмат: склаліся аўтарытэтныя навуковыя школы, выраслі вучоныя з сусветным імем, якія вырашаюць шэраг буйных тэарэтычных і прыкладных праблем; акадэмічная грамадскасць павысіла эфектыўнасць сваіх навуковых даследванняў і распрацовак”. Гэта сапраўды так?

— Раней, калі акадэмік ці член-карэспандэнт хацеў выступіць на агульным сходзе, яму абавязкова давалі слова. І пры гэтым выступоўцы ўзнімалі сапраўды сур’ёзныя праблемы. А цяпер выступоўцы прызначаюцца загадзя. На агульным сходзе ну пра такія ўжо дробязі гаварылі! Напрыклад, абмяркоўвалі, што на палях Віцебшчыны многа камянёў. Прабачце, ну пры чым тут навука? Хіба навукоўцы гэтае каменне ў зямлю ператвораць? "усе, хто збіраўся выступіць на з’ездзе, павінны былі загадзя прадаставіць старшыні прэзідыума свае пісьмовыя прамовы для цэнзуры…"

Яшчэ мяне ўразіла, што выступаюць так, нібыта на з’ездах кампартыі ў савецкі час.

— Дыфірамбы кіраўніцтву спяваюць?

— Так, не саромеючыся, кажуць: “Міхаіл Уладзіміравіч, дзякуй за ўвагу, якую вы ўдзяляеце нам!” Я ў Акадэміі адпрацаваў з 60-га года мінулага стагоддзя і магу дакладна сказаць: пры савецкай уладзе ні разу гэтыя словы не вымаўляліся на адрас кіраўніцтва. І да прыходу Мясніковіча таксама. Вось якая атмасфера цяпер пануе ў Акадэміі навук…

Ці яшчэ прыклад. Быў з’езд вучоных — бяссэнсавае мерапрыемства, на якое проста дарма трацяцца грошы. Але ж усе, хто збіраўся выступіць на з’ездзе, павінны былі загадзя прадаставіць старшыні прэзідыума Акадэміі навук Міхаілу Мясніковічу свае пісьмовыя прамовы для цэнзуры. Такога ў навуцы ніколі не было! Атрымліваецца навука пад цэнзурай… Што кіраўнік Акадэміі захацеў, тое можна гаварыць, а што яму не спадабалася — не?! Дык можа там самая праўда і самае важнае! Яшчэ раз кажу: такога і за савецкім часам не было. Хаця і тады існавалі пэўныя абмежаванні: напрыклад, ніхто не казаў пра палітычную ўладу, але ўсё астатняе можна было публічна агучваць. Я як фізік ніякіх абмежаванняў не ведаў, мог гаварыць пра любыя праблемы, што існуюць у фізіцы. А сёння, каб выступіць на з’ездзе вучоных, фізік павінен здаць свой выступ на праверку…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 января 2009 Общество Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net Напрыканцы студзеня ў Беларусі будуць адзначаць Дзень беларускай навукі і 80-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика