Пінскі астраном-аматар адсочвае траекторыю амерыканскіх шатлаў
9 января 2009 Калейдоскоп
Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Аляксандр Раманцаў - астраном-аматар, ужо больш за 10 год назірае неба над Пінскам. Цікава, што ўсе аптычныя прылады ён робіць сам. Напрыклад, адмысловае люстра для свайго самага вялікага тэлескопа Аляксандр зрабіў з карабельных ілюмінатараў. Акрамя назіранняў, пінчук фатаграфуе касмічныя падзеі і з’явы на звычайны фотаапарат “Зеніт”. За гады назіранняў ён зафіксаваў 39 камет, 200 галактык, зорных скапленняў і туманнасцяў. І некалькі амерыканскіх касмічных караблёў. Як высветліў Аляксандр, амерыканскія шатлы над Еўропай паскараюцца і траекторыя іх палёту праходзіць менавіта над Пінскам. І, калі пра старт карабля вядома загадзя, то праз 13 хвілін над Пінскам можна пабачыць яго рывок у космас. А людзі думаюць, што гэта зоркі падаюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 января 2009 Калейдоскоп Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі Аляксандр Раманцаў - астраном-аматар, ужо больш за 10 год назірае неба над Пінскам.
|
|