12 января 2009 Культура
Аліна Кашкевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Як даведалася Еўрарадыё, праект рэканструкцыі Каложскай царквы будзе вельмі эклектычным.
Рэстаўратары арыентуюцца на XIX ст., але не збіраюцца прытрымлівацца нават тагачаснага гістарычнага выгляду. Царква настойвае на ўключэнні ў праект рэстаўрацыі архітэктурных элементаў XII ст.
У сярэдзіне XIX ст. адна са сцен Каложы абрынулася ў Нёман. Яе замянілі драўлянай. Святыню можна было б пакінуць і ў такім выглядзе. Але каб зрабіць яе больш прывабнай для турыстаў, улады вырашылі ўзяцца за рэканструкцыю. Зразумела, многім хацелася ўбачыць храм такім, як ён быў у XII ст. Аднак як ён выглядаў тады, не ведае ніхто. Ні выявы, ні абмеры з тых часоў не захаваліся.
Таму інстытут “Гроднаграмадзянпраект” вырашыў адбудаваць Каложу сярэдзіны XIX ст. Бо такія дакументы ёсць. Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў шмат часу прысвяціў даследаванню Каложы. Гэта ён знайшоў у Пецярбургскім архіве абмерныя чарцяжы XIX ст.
Ігар Трусаў: “Як спецыяліст, я прытрымліваюся дакументаў, якія ратыфікавала Рэспубліка Беларусь, у тым ліку Венецыянскай хартыі, звязанай з рэстаўрацыяй помнікаў архітэктуры. Паводле іх, Каложа, улічваючы нават абмерныя чарцяжы з Пецярбургскага архіва XIX стагоддзя, павінна быць адноўленая на момант падзення”.
Праект быў ужо гатовы, калі яго ўбачылі праваслаўныя святары. Ён ім не спадабаўся. Духавенства патрабавала будынак XII ст., які больш адпавядаў бы праваслаўным канонам. І Мінкульт вымушаны пайсці на дзіўны “кампраміс”. На новай сцяне павінны зрабіць закамары — паўкруглыя архітэктурныя элементы. Яны характэрныя для праваслаўнага дойлідства, аднак на чарцяжах XIX ст. іх няма. Больш за тое, ніхто не ведае, ці былі яны на Каложы ў XII ст.
Ігар Трусаў называе гэты “кампраміс” незаконным, бо ніхто не ведае, як выглядалі закамары.
Ігар Трусаў: “Усе астатнія праекты, у тым ліку праект аднаўлення яе на XII ст., а таксама зацверджаныя Міністэрствам культуры закамары, супярэчаць абавязацельствам, якія падпісала краіна. Магчыма, у XII закамары былі, у тым ліку і на паўднёвым фасадзе. Анак даказаць гэта паводле крыніцаў, гістарычных і графічных, немагчыма. Як яны выглядалі, гэтыя закамары, таксама мы не можам даведацца. Колькі купалоў было на Каложы - таксама”.
Аднак навуковы кіраўнік рэстаўрацыйнага праекта па Каложы Генадзь Лаўрэцкі лічыць, што праблемы тут няма.
Генадзь Лаўрэцкі: “Ёсць многа методык рэстаўрацыі. Адна з іх — аднаўленне паводле аналогій. У гэтым выпадку мы пайшлі такім шляхам толькі па той частцы, якая з’яўляецца навабудам. Паколькі царква з’яўляецца не проста помнікам, а сімвалам і сэрцам нашай царквы, зразумела, што знешні выгляд павінен быць максімальна набліжаны”.
Больш за тое, рэстаўратары не плануюць прытрымлівацца выгляду XIX ст. Генадзь Лаўрэцкі мяркуе, што адбудова XIX ст. мела часовы характар. Мэта была — захаваць храм ад разбурэння. Таму чарцяжы былі значна спрошчаныя.
Генадзь Лаўрэцкі: “Чарцяжы (XIX ст. - аўт.) маюць значныя змены. Там ужо вялікія вокны. У большай ступені гэта чарцёж паліятыўнага характару. Проста трэба было зрабіць дах, паказаць, што гэта храм. Таму ўсе элементы маюць не стылёвы, а больш часовы характар. І зараз, калі мы робім капітальную пабудову, хацелася б надаць ёй манументальны вобраз”.
Тым часам, ёсць праблема, пра якую ўлады ўвогуле не ўспамінаюць. Паводле Ігара Трусава, пагорак, на якім стаіць Каложа, працягвае разбурацца. Некалькі гадоў таму яго ўмацавалі, але не ідэальна. Таму частка Каложы можа абваліцца зноў.
Ігар Трусаў: Магчыма, працы па канчатковым умацаванні берага вельмі дарагія, але яны пакуль не вядуцца. У любой справе самае галоўнае не колькасць грошай, а арганізацыя працы. Так, як цяпер арганізаваная рэстаўрацыя Каложскай царквы, гэта не зусім добра. Займаюцца будаўнічымі работамі, а не тым, каб гэтыя карставыя працэсы спыніць.
Еўрарадыё: А якая сцяна Каложы знаходзіцца пад пагрозай на гэты раз?
Ігар Трусаў: Тэарэтычна, у нас невялікая карставая пустата, яна вылічаная ў выніку геарадарных даследаванняў. Яна знаходзіцца пад “роднай” сцяной XII ст. Рэкамендацыя забараніць карыстацца калонкай на тэрыторыі царквы — дагэтуль не выкананая. Таму, калі тыдні тры будуць ісці ліўневыя дажджы, магчыма, гэтая пустата “спрацуе”. І адзіная “родная” сцяна XII ст. можа або прасесці, або ўпасці.
Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч — увогуле супраць рэстаўрацыі Каложы, бо не лічыць гэта рэстаўрацыяй.
Алесь Краўцэвіч: Таму што беларуская прамысловасць, будаўнічая ці рэстаўрацыйная, не мае ні магчымасцяў, ні матэрыялаў, ні досведу, ні рабочых, якія б маглі гэтую рэканструкцыю зрабіць. Я лічу, што гэтая рэканструкцыя — злачынства. Трэба кансерваваць, а не рэканструяваць. Гэта будзе азначаць практычнае знішчэнне ўнікальнага помніка беларускай гісторыі.
А пакуль — запомніце Каложу такой, якая яна цяпер.
12 января 2009 Культура Аліна Кашкевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі Як даведалася Еўрарадыё, праект рэканструкцыі Каложскай царквы будзе вельмі эклектычным.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.