21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Функцыi Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi пашыраны

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Функцыi Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi пашыраны

Гэта прадугледжана ўказам № 11, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Дакумент падпiсаны кiраўнiком дзяржавы 8 студзеня.

"Указ накiраваны на далейшае развiццё дзяржаўнай сiстэмы прававой iнфармацыi з улiкам узрастання ролi сучасных iнфармацыйных тэхналогiй у галiне права. У сувязi з гэтым ён прадугледжвае пашырэнне задач i функцый Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi (НЦПІ), а таксама ўдасканаленне арганiзацыi яго дзейнасцi", — растлумачылi ў прэс-службе Прэзiдэнта.

Так, да асноўных задач НЦПI указам аднесены ўдзел у развiццi i ўдасканаленнi юрыдычнай тэрмiналогii на рускай i беларускай мовах, яе перакладзе на замежныя мовы i выкананне работ па вядзеннi i суправаджэннi шматмоўнага слоўнiка юрыдычных тэрмiнаў.

З 23 жнiўня 2008 года ў сетцы інтэрнэт функцыянуе распрацаваны па iнiцыятыве Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi iнтэрнэт-рэсурс для дзяцей i падлеткаў па прававой тэматыцы — Дзiцячы прававы сайт. Галоўная яго мэта — прадастаўленне дзецям i падлеткам неабходных ведаў аб правамерных паводзiнах з дапамогай iнтэрактыўных сродкаў. З улiкам гэтага да функцый НЦПI аднесена выкананне работ па фармiраваннi, вядзеннi i забеспячэннi функцыянавання iнфармацыйна-прававых рэсурсаў сеткi iнтэрнэт, якiя ствараюцца НЦПI.

З мэтай вызначэння прававога статусу шматмоўнага слоўнiка юрыдычных тэрмiнаў, а таксама каардынацыi дзейнасцi па вядзенні Нацыянальнага прававога iнтэрнэт-партала, Дзiцячага прававога сайта i iншых iнфармацыйна-прававых рэсурсаў сеткi iнтэрнэт Прававы кансультатыўны савет пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь надзяляецца новымi функцыямi па выпрацоўцы адпаведных рэкамендацый па пытаннях прымянення юрыдычных тэрмiнаў на рускай i беларускай мовах i iх перакладу на замежныя мовы, а таксама па ўдасканаленнi i iнфармацыйным напаўненнi вышэйназваных партала i сайта.

НЦПI створаны 1 кастрычнiка 1997 года ў адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта ад 30 чэрвеня 1997 года № 338 "Аб стварэннi Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь" шляхам выдзялення з сiстэмы Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi i рэарганiзацыi Рэспублiканскага цэнтра прававой iнфармацыi.

У лiку асноўных задач НЦПI — фармiраванне i вядзенне адзiнага эталоннага банка даных прававой iнфармацыi, стварэнне i развiццё дзяржаўнай сiстэмы прававой iнфармацыi, каардынацыя дзейнасцi ў галiне ўкаранення камп’ютарных сiстэм i банкаў даных прававой iнфармацыi, а таксама распаўсюджванне прававой iнфармацыi, удзел у падрыхтоўцы праектаў законаў i iншых прававых актаў, правядзенне навуковых даследаванняў у галiне прававой iнфарматызацыi, забеспячэнне мiждзяржаўнага абмену прававой iнфармацыяй.

Сярод функцый НЦПI — забеспячэнне вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўленне яго афiцыйнага выдання, фармiраванне адзiнага эталоннага банка даных прававой iнфармацыi па заканадаўстве Беларусi на папяровых i электронных (магнiтных) носьбiтах, фармiраванне i вядзенне камп’ютарнага банка даных праектаў законаў, стварэнне рэгiянальных цэнтраў прававой iнфармацыi, ажыццяўленне фармiравання i вядзення базы даных мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь i iнш.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана ўказам № 11, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Дакумент падпiсаны кiраўнiком дзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика