21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Аб рэалiзацыi суб’ектыўнага права пры спыненнi дзеяння прававых норм

 

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Данiлюка С.Я., Ізоткi У.П., Козыравай Л.Р., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З. разгледзеў зварот грамадзянiна па пытанню рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 17 "Аб парадку забеспячэння жылымi памяшканнямi ваеннаслужачых, асоб радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях" (далей — Дэкрэт № 17). Грамадзянiн указаў, што ў адпаведнасцi з названым Дэкрэтам у адносiнах да яго як супрацоўнiка органа ўнутраных спраў было прынята рашэнне аб прадастаўленнi бязвыплатнай фiнансавай дапамогi на пагашэнне льготнага крэдыту, атрыманага на будаўнiцтва жылога памяшкання. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2007 г. № 128 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення i выкарыстання жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду" (далей — Указ № 128) Дэкрэт № 17 прызнаны страцiўшым сiлу, у сувязi з чым фiнансавая дапамога заяўнiкам атрымана не ў поўным аб’ёме. Грамадзянiн лiчыць, што ён мае права на атрыманне бязвыплатнай фiнансавай дапамогi ў поўным аб’ёме, таму што звярнуўся за ёй яшчэ да прызнання ўказанага Дэкрэта страцiўшым сiлу.

Неабходна адзначыць, што Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у снежнi 2007 г. (пасля прызнання Дэкрэта № 17 страцiўшым сiлу) было даручана Прэм’ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь забяспечыць выплату фiнансавай дапамогi асобам, у адносiнах да якiх ва ўстаноўленым Дэкрэтам № 17 парадку да ўступлення ў сiлу Указа № 128 прыняты рашэннi аб выплаце такой дапамогi за кошт i ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год.

Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей — Канстытуцыя), Дэкрэта № 17, Указа № 128, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

У адпаведнасцi з артыкулам 2 Канстытуцыi чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне ўмоў для свабоднага i годнага развiцця асобы.

Забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы (артыкул 21 Канстытуцыi).

Нiхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, якiя не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i яе законамi, цi да адмаўлення ад сваiх правоў (артыкул 58 Канстытуцыi).

Канстытуцыя (артыкул 59) ускладае на дзяржаву абавязак прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй. Дзяржаўныя органы, службовыя i iншыя асобы, якiм даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыi прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы i нясуць адказнасць за дзеяннi, якiя парушаюць правы i свабоды асобы.

Прыведзеныя канстытуцыйныя палажэннi сведчаць аб тым, што як на ўзроўнi заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, якiя ўстанаўлiваюць цi спыняюць (адмяняюць) правы грамадзян, так i на ўзроўнi правапрымяняльных рашэнняў павiнна быць забяспечана рэалiзацыя прадугледжаных Канстытуцыяй, iншымi заканадаўчымi актамi i гарантаваных дзяржавай правоў грамадзян. Пры гэтым абавязкова захаванне балансу iнтарэсаў грамадзян i дзяржавы, прынцыпаў разумнасцi i сацыяльнай справядлiвасцi.

Указаныя палажэннi Канстытуцыi рэалiзаваны ва Указе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 жнiўня 2003 г. № 359 "Аб мерах па ўдасканальванню нарматворчай дзейнасцi", якi ў якасцi крытэрыяў адпаведнасцi праекта нарматыўнага прававога акта Канстытуцыi прадугледжвае, у прыватнасцi, адлюстраванне ў iм канстытуцыйных прынцыпаў, сувязь зместу праекта акта i норм Канстытуцыi (пункт 121 Правiл падрыхтоўкi праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных гэтым Указам), а таксама ў артыкуле 73 Закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь", якi абавязвае ажыццяўляць належную арганiзацыю рэалiзацыi нарматыўных прававых актаў пасля iх прыняцця (выдання).

Практыка нарматворчай дзейнасцi сведчыць аб тым, што заканадаўцам у некаторых выпадках спынення дзеяння прававых норм i адмены прадастаўленых iмi правоў прымалiся рашэннi аб магчымасцi прававога рэгулявання адносiн, якiя ўзнiклi на падставе адмененых норм, але не атрымалi канчатковага выканання ў адпаведнасцi з адмененымi нормамi.

Так, пунктам 15 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 лiстапада 2008 г. № 618 "Аб дзяржаўных закупках у Рэспублiцы Беларусь" урэгулявана пытанне аб нераспаўсюджваннi дзеяння гэтага Указа на дзяржаўныя закупкi тавараў (работ, паслуг), калi працэдуры закупак пачаты або дагаворы на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) заключаны да ўступлення ў сiлу дадзенага Указа. Устаноўлена, што пачаткам працэдуры дзяржаўнай закупкi неабходна лiчыць дату зацвярджэння задання на дзяржаўную закупку тавараў (работ, паслуг) кiраўнiком (упаўнаважаным iм намеснiкам) заказчыка (арганiзатара, упаўнаважанай арганiзацыi) цi iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Гэтыя закупкi завяршаюцца па заканадаўству, якое дзейнiчае да ўступлення Указа ад 17 лiстапада 2008 г. № 618 у сiлу.

Маюць месца выпадкi, калi ў законе прадугледжваецца магчымасць прымянення норм гэтага закона пасля iх змянення. У прыватнасцi, у артыкуле 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 2007 г. "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублiкi Беларусь" устаноўлена, што працоўныя водпускi (iх часткi), права на якiя ў работнiкаў узнiкла, але не было рэалiзавана да ўступлення дадзенага Закона ў сiлу, прадастаўляюцца (кампенсуюцца) поўнасцю або прапарцыянальна адпрацаванаму часу да 31 снежня 2008 г. у адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчала да ўступлення ў сiлу дадзенага Закона.

Важным для рэалiзацыi ў поўным аб’ёме правоў грамадзян з’яўляецца вызначэнне моманту, з якога грамадзянiн уступае ў адпаведныя праваадносiны з дзяржаўнай арганiзацыяй. Напрыклад, мелi месца пытаннi ў адносiнах да таго, у якiм выпадку (пры якiх умовах) права на прыватызацыю службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў тэрмiн да 1 студзеня 2008 г., прадастаўленае Указам № 128, лiчылася выкарыстаным да ўказанага тэрмiну. Паколькi ў самiм Указе гэта не было вызначана, Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь растлумачыла, што для прызнання выкарыстаным права грамадзянiна на перадачу яму службовага жылога памяшкання ва ўласнасць да 1 студзеня 2008 г. дастаткова было да 31 снежня 2007 г. падаць ва ўстаноўленым парадку неабходныя дакументы.

З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд лiчыць юрыдычна абгрунтаваным у нарматыўным прававым акце, якi прадугледжвае спыненне суб’ектыўнага права, указваць акалiчнасць, якая з’яўляецца пачатковым момантам рэалiзацыi грамадзянiнам прадастаўленага яму права. Менавiта гэту акалiчнасць, якая выступае праваўтвараючым фактам, будзе вызначаць заканадаўства, якое належыць прымяненню. Асаблiвую актуальнасць набывае вырашэнне дадзенага пытання ў тых выпадках, калi дзеяннi грамадзян па рэалiзацыi права не супадаюць па часу з дзеяннямi дзяржаўных арганiзацый па забеспячэнню гэтага права (напрыклад, моманты падачы заявы на прыватызацыю i прыняцце рашэння аб прыватызацыi).

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што памiж грамадзянiнам i дзяржаўнай арганiзацыяй узнiкаюць публiчныя праваадносiны, пароджаныя праваўтвараючым фактам (сукупнасцю фактаў), якiя носяць для бакоў абавязковы характар, што выключае аднабаковую адмову ад выканання абавязацельстваў.

Што датычыцца выпадкаў, пры якiх магчыма завяршэнне рэалiзацыi праваадносiн пасля таго, як нарматыўныя прававыя акты прызнаны страцiўшымi сiлу, то Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае. Суб’ектыўныя правы i юрыдычныя абавязкi ўдзельнiкаў праваадносiн, якiя ўзнiклi на падставе прававой нормы, не заўсёды ажыццяўляюцца (выконваюцца) у адзiн i той жа час. У вынiку ў выпадку страты юрыдычнай сiлы актам, якi ўстанавiў вызначаныя правы i абавязкi грамадзянiна, арганiзацыi, iснуе неабходнасць нейкi час рэгуляваць адносiны, што ўзнiклi да страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сiлы. Такое перажыванне закона з прававога пункту погляду апраўдана i абгрунтавана, таму што садзейнiчае рэалiзацыi суб’ектыўных правоў i юрыдычных абавязкаў у поўным аб’ёме, што адпавядае вышэйуказаным палажэнням Канстытуцыi, у прыватнасцi канстытуцыйным прынцыпам гарантаванасцi правоў чалавека i ўзаемнай адказнасцi дзяржавы i грамадзянiна. Гэта значыць, што калi пры адмене нарматыўнага прававога акта спыняецца права, рэалiзацыя якога пачалася, то заканадаўцу неабходна вызначыць магчымасць i парадак поўнай рэалiзацыi дадзенага суб’ектыўнага права.

Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, замацаванне ўказаных палажэнняў у нарматыўных прававых актах у неабходных выпадках будзе садзейнiчаць забеспячэнню гарантаваных дзяржавай правоў i свабод грамадзян. Закон "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь" як нарматыўны прававы акт, якi ўстанаўлiвае агульны парадак падрыхтоўкi, афармлення, прыняцця (выдання), апублiкавання, дзеяння, тлумачэння i сiстэматызацыi нарматыўных прававых актаў, не змяшчае ўказання на абавязковасць рэгулявання ў кожным нарматыўным прававым акце, што прадугледжвае адмену правоў, пытання аб магчымасцi прымянення норм прававога акта пасля прызнання яго страцiўшым сiлу, у тым лiку да суб’ектыўных правоў, якiя ўзнiклi на яго падставе, але не рэалiзаваны.

На падставе выкладзенага, кiруючыся артыкуламi 40, 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь як суб’екту права заканадаўчай iнiцыятывы забяспечыць распрацоўку i ўнясенне ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праекта Закона Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь", якi прадугледжвае неабходнасць рэгулявання пытанняў забеспячэння поўнай рэалiзацыi правоў грамадзян у выпадку прыняцця нарматыўнага прававога акта аб iх адмене.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч

18 снежня 2008 г., г. Мiнск

№ Р-303/2008

 

 

Аб прымяненнi больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў

 

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З. разгледзеў зварот Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь аб абгрунтаванасцi прымянення больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, прадугледжаных пунктам 4 часткi 1 артыкула 7.6 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (далей — КабАП), пры ажыццяўленнi адмiнiстрацыйнага працэсу па асобных саставах адмiнiстрацыйных правапарушэнняў супраць парадку архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцi, будаўнiцтва i добраўпарадкавання, указаных у главе 21 дадзенага Кодэкса.

Прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, адпаведныя нормы КабАП i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

Чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне ўмоў для свабоднага i годнага развiцця асобы (артыкул 2 Канстытуцыi).

Забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы (артыкул 21 Канстытуцыi). Абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб (частка першая артыкула 23 Канстытуцыi).

Згодна з часткамi другой i трэцяй артыкула 59 Канстытуцыi дзяржаўныя органы, службовыя i iншыя асобы, якiм даверана выкананне дзяржаўных функцый абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыi прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы i нясуць адказнасць за дзеяннi, што парушаюць правы i свабоды асобы.

Прыведзеныя канстытуцыйныя палажэннi сведчаць аб тым, што як на ўзроўнi заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, так i на ўзроўнi правапрымяняльных рашэнняў павiнна быць забяспечана ажыццяўленне прадугледжаных Канстытуцыяй, iншымi заканадаўчымi актамi i гарантаваных дзяржавай правоў грамадзян. Пры гэтым павiнны захоўвацца баланс iнтарэсаў асобы i дзяржавы, а таксама прынцыпы разумнасцi i сацыяльнай справядлiвасцi.

Указаныя палажэннi Канстытуцыi рэалiзаваны ў КабАП, нормамi якога вызначана, якiя дзеяннi з’яўляюцца адмiнiстрацыйнымi правапарушэннямi, замацаваны падставы i ўмовы адмiнiстрацыйнай адказнасцi, устаноўлены адмiнiстрацыйныя спагнаннi, што могуць быць прыменены да фiзiчных асоб, якiя ўчынiлi адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, а таксама да юрыдычных асоб, якiя прызнаны вiнаватымi i падлягаюць адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам (артыкул 1.1 КабАП). Адной з задач дадзенага Кодэкса з’яўляецца абарона чалавека, яго правоў i свабод, законных iнтарэсаў, правоў юрыдычных асоб (частка 1 артыкула 1.2 КабАП).

Згодна з пунктамi 1 i 2 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП адмiнiстрацыйнае спагнанне можа быць накладзена:

за ўчыненне адмiнiстрацыйнага правапарушэння — не пазней двух месяцаў з дня яго ўчынення;

за ўчыненне адмiнiстрацыйнага правапарушэння, якое працягваецца, — не пазней двух месяцаў з дня яго выяўлення.

У пункце 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП прадугледжаны больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў у пэўных галiнах дзейнасцi, якiя складаюць тры гады з дня ўчынення адмiнiстрацыйнага правапарушэння i шэсць месяцаў з дня яго выяўлення. Да iх адносяцца адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, учыненыя ў галiне фiнансаў, рынку каштоўных папер, банкаўскай i прадпрымальнiцкай дзейнасцi, супраць парадку падаткаабкладання i мытнага рэгулявання.

У пункце 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП таксама ўстаноўлена, што адмiнiстрацыйнае спагнанне можа быць накладзена ва ўказаныя больш працяглыя тэрмiны i за ўчыненне "iншых адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя выявiлiся ў выкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, што рэгулююць эканамiчныя адносiны".

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь не раскрывае паняцця "эканамiчныя адносiны", што цягне неадназначнае разуменне палажэння "iншыя адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, якiя выявiлiся ў выкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, што рэгулююць эканамiчныя адносiны".

З аднаго боку, адсутнасць вызначэння тэрмiну "эканамiчныя адносiны" дазваляе прымяняць больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў практычна за любое адмiнiстрацыйнае правапарушэнне, за выключэннем адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, яўна не звязаных з эканамiчнай дзейнасцю.

З другога боку, зыходзячы з лiтаральнага тлумачэння разглядаемых палажэнняў пункта 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП, прымяненне больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў магчыма толькi за невыкананне або неналежнае выкананне актаў заканадаўства, якiя рэгулююць эканамiчныя адносiны.

Акрамя таго, паколькi ў вышэйуказанай норме таксама не вызначаецца, у якiх iменна актах заканадаўства замацаваны саставы iншых адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, а, зыходзячы з сэнсу часткi 2 артыкула 1.1 КабАП, адмiнiстрацыйная адказнасць можа прадугледжвацца рознымi заканадаўчымi актамi да iх уключэння ў КабАП, то пад "iншымi адмiнiстрацыйнымi правапарушэннямi" можна разумець адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, саставы якiх прадугледжаны як у Асаблiвай частцы КабАП, так i ў актах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Падыход, замацаваны заканадаўцам у пункце 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП, сведчыць аб тым, што дадзеную норму неабходна разумець у адзiнстве яе зместу i разглядаць як адкрыты пералiк адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненнi якiх могуць прымяняцца больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў.

Правапрымяняльная практыка таксама складваецца з улiкам дадзенага падыходу. Так, пры разглядзе спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, падведамных агульным судам, прымяняюцца больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, у прыватнасцi па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якiя змяшчаюцца ў частцы 1 артыкула 21.7 КабАП: завышэнне падрадчыкам (субпадрадчыкам), заказчыкам (за выключэннем бюджэтных арганiзацый) аб’ёмаў i (або) кошту будаўнiча-мантажных i iншых работ, затрат пры будаўнiцтве (рэканструкцыi, рамонце), выкананых i праведзеных за кошт сродкаў бюджэту, дзяржаўных мэтавых бюджэтных, дзяржаўных пазабюджэтных, iнавацыйных фондаў або з прыцягненнем iльготных крэдытаў. Iншымi словамi, такiя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў прымяняюцца i за ўчыненне iншых адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя выявiлiся ў невыкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, што рэгулююць эканамiчныя адносiны, замацаваных у КабАП i iншых актах заканадаўства, а не толькi адмiнiстрацыйных спагнанняў, учыненых у галiнах, пералiчаных у пункце 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП.

Такiм чынам, пункт 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП не змяшчае вычарпальнага пералiку саставаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, за ўчыненне якiх могуць прымяняцца больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў. У сувязi з гэтым прымяненне дадзеных тэрмiнаў магчыма i пры ўчыненнi адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, прама не ўказаных у главах 11—14 КабАП, пры ўмове, што яны выявiлiся ў невыкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, якiя рэгулююць эканамiчныя адносiны.

Разам з тым, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, неканкрэтная фармулёўка пункта 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП можа прывесцi да пашыранага тлумачэння яго норм правапрымяняльнiкамi. З улiкам шматлiкасцi вiдаў эканамiчнай дзейнасцi дзеянне пункта 4 часткi 1 артыкула 7.6 КабАП магчыма распаўсюдзiць на неапраўдана вялiкi пералiк адмiнiстрацыйна каральных дзеянняў. З-за адсутнасцi абмежавальных механiзмаў магчыма шырокае прымяненне меркавання правапрымяняльнiка. Паколькi ў артыкуле 7.6 КабАП прадугледжаны агульныя правiлы, якiя вызначаюць тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, то выключэнне з указаных правiл у выглядзе ўстанаўлення больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў павiнна быць замацавана ў КабАП канкрэтна, у тым лiку i ў прымяненнi да саставаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя выявiлiся ў невыкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, што рэгулююць эканамiчныя адносiны, якiя падпадаюць пад дзеянне дадзенага выключэння.

Забеспячэнне аднастайнага разумення i прымянення законаў гарантуе кожнаму абарону яго правоў i свабод на аснове прынцыпаў вяршэнства права, юрыдычнай роўнасцi i справядлiвасцi. Калi адзiнства тлумачэння i прымянення на практыцы не забяспечана, то гэта, у сваю чаргу, цягне за сабой нявызначанасць закона i магчымасць яго процiпраўнага i адвольнага прымянення. Тым самым парушаецца фундаментальны канстытуцыйны прынцып роўнасцi як неабходнай умовы рэалiзацыi правоў i свабод грамадзян.

У мэтах забеспячэння прынцыпу вяршэнства права, канстытуцыйных правоў i законных iнтарэсаў фiзiчных i юрыдычных асоб, адназначнага разумення i прымянення норм аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi пералiк саставаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, за ўчыненне якiх прымяняюцца больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, павiнен быць вычарпальным i замацаваны на заканадаўчым узроўнi.

На падставе выкладзенага, кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22, 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. Прызнаць неабходным у мэтах забеспячэння канстытуцыйнай законнасцi ўнясенне ў пункт 4 часткi 1 артыкула 7.6 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях адпаведных змяненняў i дапаўненняў, вызначыўшы вычарпальны пералiк саставаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, за ўчыненне якiх павiнны прымяняцца больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў.

2. Прапанаваць Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку ўнесцi ўказаныя змяненнi i дапаўненнi ў пункт 4 часткi 1 артыкула 7.6 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.

3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч

29 снежня 2008 г., г. Мiнск

№ Р-312/2008

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб рэалiзацыi суб’ектыўнага права пры спыненнi дзеяння прававых норм - Аб прымяненнi больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика