Актрыса i паэтЗахапiла гiсторыя кахання Паўлiны Мядзёлкi i Янкi Купалы («Глупства, пане дабрадзею?», «Р» № 219 ад 22.11.2008). Колькi ж цiкавых таямнiц у нашых любiмых творах! Я зусiм па-iншаму паглядзела на п’есу «Паўлiнка» пасля гэтай публiкацыi, яшчэ раз яе перачытала. Мы нядаўна праходзiлi яе ў школе, але настаўнiца не расказвала нам такiх падрабязнасцей пра гiсторыю стварэння п’есы. Таму я прынесла артыкул на ўрок лiтаратуры. Аказваецца, настаўнiца таксама не ведала, што iснуе такая версiя ўзаемаадносiн памiж паэтам i Паўлiнай. Мы разам чыталi, спрачалiся, абмяркоўвалi. Спадзяюся, у аўтараў «Рэспублiкi» ёсць яшчэ шмат тэм, якiя б дазволiлi нам глыбей пазнаць гiсторыю беларускай лiтаратуры, па-новаму глянуць на даўно вядомыя творы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захапiла гiсторыя кахання Паўлiны Мядзёлкi i Янкi Купалы («Глупства, пане дабрадзею?», «Р» № 219 ад 22.11.2008)... |
|