Прэзідэнт Беларусi ўручыў дзяржузнагароды
Прэзідэнт Беларусi ўручыў дзяржузнагароды
Беларусь, нягледзячы на ўсе цяперашнiя цяжкасцi, настойлiва рухаецца па намечаным шляху. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня на цырымонii ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнiкам прамысловасцi, навукi, культуры, адукацыi, СМІ, сiлавых мiнiстэрстваў i ведамстваў, дэпутацкага корпуса, банкаўскай сферы, фiзкультуры i спорту. "Да ўзнагарод кожны iшоў сваiм шляхам. Але ўсiх узнагароджаных аб’ядноўвае тое, што сваю плённую працу i энергiю, талент i iнтэлект яны аддаюць на карысць Беларусi, на ўмацаванне яе эканамiчнага, навуковага i духоўнага патэнцыялу, забеспячэнне абараназдольнасцi i бяспекi. Яны садзейнiчаюць умацаванню прэстыжу i iмiджу Беларусi, таму, каб наша краiна займала дастойнае месца ў свеце", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Сярод арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi кiраўнiк дзяржавы асаблiва адзначыў працу калектыву ВА "Беларуськалiй", бо экспарт угнаенняў — адна з найважнейшых крынiц валютных паступленняў, i ў 2008 годзе ён дасягнуў рэкордных паказчыкаў. Прэзiдэнт адзначыў вялiкую ролю культуры i мастацтва, вышэйшай i сярэдняй школы, сродкаў масавай iнфармацыi ў развiццi нашага грамадства. "Усё значнае i каштоўнае, што ствараецца ў духоўнай i сацыяльнай сферах, знаходзiць падтрымку i заахвочванне з боку дзяржавы. Цяперашнiя ўзнагароды — добрае таму пацвярджэнне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У лiку ўзнагароджаных — генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмiтрый Жук, рэдактар аддзела БЕЛТА Лiлiя Крапiвiна, першы намеснiк Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандр Саламаха, мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii Юрый Гiльдзюк, вядучы майстар сцэны Брэсцкага тэатра драмы i музыкi Мiхаiл Мятлiцкi. Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Воiнскай Славы мiнiстру абароны Леанiду Мальцаву. Сярод узнагароджаных ёсць i супрацоўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання розных узроўняў, былыя i цяперашнiя дэпутаты парламента, банкiры... Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь, нягледзячы на ўсе цяперашнiя цяжкасцi, настойлiва рухаецца па намечаным шляху. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 сту |
|