21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паўнацэнны заяўны прынцып дзяржрэгістрацыi суб’ектаў гаспадарання ўводзiцца з 1 лютага

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўнацэнны заяўны прынцып дзяржрэгістрацыi суб’ектаў гаспадарання ўводзiцца з 1 лютага

 У Беларусi з 1 лютага 2009 года ўводзiцца паўнацэнны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi ўсiх суб’ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый. Адпаведны дэкрэт № 1 Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 16 студзеня.

Рэгiстрацыя будзе ажыццяўляцца ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе ажыццяўлення. Пры гэтым пералiк дакументаў, што падаюцца ў рэгiструючы орган, мiнiмальны. Для дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы неабходна будзе прадставiць толькi заяву, статут i дакумент, якi пацвярджае выплату дзяржаўнай пошлiны. А для дзяржрэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка — заяву, фатаграфiю i дакумент, што пацвярджае выплату дзяржаўнай пошлiны. Пры прадстаўленнi неабходнага пакета дакументаў адмова ў дзяржаўнай рэгiстрацыi не дапускаецца.

Дзяржаўная рэгiстрацыя юрыдычнай асобы будзе праводзiцца шляхам прастаўлення ў дзень звароту штампа на яго статуце i ўнясення запiсу ў Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — шляхам унясення запiсу ў такi рэгiстр. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi павiнна быць выдадзена на наступны рабочы дзень.

Юрыдычная асоба, атрымаўшы статут са штампам, якi сведчыць аб правядзеннi дзяржаўнай рэгiстрацыi, а iндывiдуальны прадпрымальнiк — сведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, зможа звярнуцца за вырабам пячатак (штампаў), за правядзеннем iншых юрыдычна значных дзеянняў, у тым лiку адкрыццём рахункаў у банках, гэта значыць пачаць прадпрымальнiцкую дзейнасць лiтаральна на наступны дзень пасля звароту ў рэгiструючы орган.

Уводзячы заяўны прынцып рэгiстрацыi, дзяржава разлiчвае на сумленнасць i прыстойнасць з боку заснавальнiкаў юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Заяўнiк нясе ўсю паўнату адказнасцi як за адпаведнасць заканадаўству дакументаў, што прадаюцца для рэгiстрацыi, так i за правiльнасць звестак, якiя называюцца ў iх.

Дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, дзяржаўная рэгiстрацыя якiх ажыццёўлена на падставе заведама няправiльных звестак, што па-дадзены ў рэгiструючыя органы, з’яўляецца незаконнай i забараняецца, а iх дзяржаўная рэгiстрацыя прызнаецца несапраўднай.

Усе даходы, атрыманыя ад такой дзейнасцi, без тэрмiну даўнасцi, за ўвесь перыяд дзейнасцi суб’екта гаспадарання падлягаюць спагнанню ў мясцовы бюджэт. Самi ж асобы могуць быць прыцягнуты да адказнасцi, аж да крымiнальнай, i маюць права паўторна звярнуцца за дзяржаўнай рэгiстрацыяй толькi пасля заканчэння аднаго года з дня прызнання дзяржаўнай рэгiстрацыi несапраўднай.

Дэкрэт значна спрашчае патрабаваннi да ўстаноўчых дакументаў суб’ектаў гаспадарання. Адменена неабходнасць называння ва ўстаноўчых дакументах (паведамлення рэгiструючым i падатковым органам) аб мяркуемых да ажыццяўлення вiдах дзейнасцi, а таксама ўнясення ў такiя дакументы змяненняў пры змяненнi месцазнаходжання арганiзацыi (трэба толькi паведамiць рэгiструючаму органу пра такое змяненне), стварэннi (лiквiдацыi) адасобленых падраздзяленняў (прадстаўнiцтваў, фiлiялаў). Дадаткова выключаны патрабаваннi да мiнiмальнага памеру статутнага фонду камерцыйных арганiзацый, акрамя акцыянерных таварыстваў, банкаў i страхавых арганiзацый. Велiчыня статутнага фонду будзе вызначацца юрыдычнымi асобамi самастойна.

Адначасова замацоўваецца мiнiмальны вычарпальны пералiк дакументаў, неабходных для адкрыцця бягучага (разлiковага) рахунку ў банку, якi значна скарочаны ў параўнаннi з дзеючым. Для адкрыцця бягучага (разлiковага) рахунку неабходна прадставiць толькi заяву, картку з узорамi подпiсаў, адбiтку пячацi i копiю статута для юрыдычнай асобы (пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi для iндывiдуальнага прадпрымальнiка). Пры гэтым засведчанне сапраўднасцi подпiсаў асобаў i адбiткаў пячацi на картках ускладаецца на ўпаўнаважаных супрацоўнiкаў банка.

Дэкрэт таксама спрашчае працэдуру лiквiдацыi суб’ектаў гаспадарання, замацоўвае прынцып "аднаго акна" ва ўзаемаадносiнах дзяржаўных органаў пры правядзеннi лiквiдацыйнай працэдуры. Усе неабходныя для правядзення працэдуры лiквiдацыi звесткi будуць накiроўвацца рэгiструючаму органу дзяржаўнымi органамi, а не суб’ектам гаспадарання. Пры гэтым устанаўлiваецца жорсткi 30-дзённы тэрмiн прадстаўлення ўпаўнаважанымi органамi iнфармацыi аб запазычанасцi суб’ектаў гаспадарання перад бюджэтам, наяўнасць якой перашкаджае завяршэнню працэдуры лiквiдацыi. Калi ў гэты тэрмiн iнфармацыя не будзе прадстаўлена, суб’ект гаспадарання лiквiдуецца незалежна ад таго, цi ёсць у яго такiя даўгi.

Пералiк падстаў для лiквiдацыi юрыдычных асобаў i спынення дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў максiмальна скарочаны. Суб’ект гаспадарання можа быць лiквiдаваны толькi па ўласным жаданнi, па рашэннi гаспадарчага суда (за парушэннi заканадаўчых актаў пры банкруцтве, змяншэннi чыстых актываў нiжэй за памер статутнага фонду) i рэгiструючага органа (пры прызнаннi запазычанасцi суб’екта безнадзейным доўгам, неажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi на працягу 12 месяцаў запар).

Выданне дэкрэта з’яўляецца яшчэ адным значным крокам у напрамку лiбералiзацыi эканомiкi, зняцця бюракратычных бар’ераў, якiя перашкаджаюць пачатку вядзення бiзнэсу, сведчаць аб даверы дзяржавы да суб’ектаў гаспадарання i гатоўнасцi дзяржаўных органаў будаваць партнёрскiя ўзаемаадносiны з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 лютага 2009 года ўводзiцца паўнацэнны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi ўсiх суб’ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў i нябанк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика