Кампенсацыя грамадзянам па валютных крэдытах у Беларусі не прадугледжваецца
Кампенсацыя грамадзянам па валютных крэдытах у Беларусі не прадугледжваецца
Кампенсацыя грамадзянам, якiя выплачваюць валютныя крэдыты, стратаў, звязаных з рэзкiм павышэннем курсаў замежных валют, у Беларусi не прадугледжваецца. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Мiкалай Лузгiн на 60-м пасяджэннi Рэспублiканскага клуба дырэктараў на тэму "Крызiс i мы. Эканомiка Беларусi ў 2009 годзе". Прадстаўнiкi Нацбанка не раз рэкамендавалi грамадзянам, прымаючы рашэнне ўзяць банкаўскi крэдыт, дасканала пралiчваць магчымыя рызыкi, асаблiва ва ўмовах нестабiльнасцi на сусветных фiнансавых рынках. Акрамя таго, у канцы мiнулага года Нацбанк рэкамендаваў банкам прыпынiць выдачу валютных крэдытаў фiзiчным асобам. Гэта мера таксама павiнна была абаранiць грамадзян ад валютных рызык у выпадку дэвальвацыi нацвалюты. У сiтуацыi, якая ўзнiкла, лiчыць Мiкалай Лузгiн, грамадзяне павiнны разлiчваць на свае сiлы. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампенсацыя грамадзянам, якiя выплачваюць валютныя крэдыты, стратаў, звязаных з рэзкiм павышэннем курсаў замежных валют, у Беларусi не прадугледжваецц |
|