Салігорскаму студэнту пагражаюць выключэннем з тэхнікуму з-за заяўкі на пікет супраць эканамічнай палітыкіСтудэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян Беларусі ад эканамічнай палітыкі ўладаў. Праз два дні кіраўніцтвам тэхнікума з маладзёнам была праведзена «прафіляктычная» размова, пад час якой яму прыгразілі адназначным выключэньне з навучальнай установы ў лепшым выпадку. Калі ж ён не адмовіцца ад сваёй заявы на правядзеньне пікету, тады ў яго могуць «выпадкова» знайсьці наркотыкі ў кішэні, ці ўвогуле зь ім можа здарыцца што заўгодна, піша «Saligorsk.org». Акрамя таго, дырэктар тэхнікуму тэлефанаваў бацькам, цікавіўся палітычнымі поглядамі Ільлі і таксама паабяцаў выключыць маладзёна з навучальнай установы, нягледзячы на яго пасьпяховую вучобу і адсутнасьць пропускаў заняткаў. Як патлумачыў сам студэнт, яго шматлікія родныя і сябры вельмі пацярпелі ад навагодняй дэвальвацыі. Паверыўшы ўладам, яны захоўвалі ўклады ў беларускіх рублях і ў выніку за адну ноч згубілі мільёны. Усе як адзін падтрымалі маладзёна і паабяцалі абавязкова прыйсьці на пікет. Такой хуткай і неадэкватнай рэакцыі навучэнец не чакаў, бо сам зьяўляецца студэнтам юрыдычнага факультэту і ведае, што мае абсалютна законнае права на правядзеньне пікету, гарантаванае яму заканадаўствам, Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненьнямі. У выпадку працягу ціску маладзён зьбіраецца зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру, а калі спатрэбіцца, гатовы бараніць свае правы ў судзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян Беларусі ад эканамічнай палітыкі ўладаў.
|
|